«З вокнаў пайшоў дым»: у Канадзе пасля цвёрдай пасадкі загарэўся самалёт
13- 29.12.2024, 11:47
- 10,296
Адзін бок лайнера быў ахоплены агнём.
Частка пасажырскага самалёта рэйса Air Canada 2259 загарэлася на ўзлётна-пасадачнай паласе ў аэрапорце горада Галіфакса.
У самалёта, які прыбыў з Сэнт-Джонса, узніклі праблемы з пасадкай, у выніку якіх самалёт выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы і часткова загарэўся, піша СВС News.
Са слоў адной з пасажырак, адно з шасі самалёта не раскрылася належным чынам пры прызямленні. Жанчына паведаміла журналістам, што самалёт пачаў нахіляцца ўлева.
“Мы пачулі даволі гучны гук, падобны на гук удару, калі крыло самалёта пачало слізгаць па тратуары разам з тым, што, як я мяркую, было рухавіком”, - сказала жанчына.
🚨 JUST IN: Air Canada flight lands in Halifax with a broken landing gear, resulting in the wing scraping the runway causing a fire
— Nick Sortor (@nicksortor) December 29, 2024
The airport is currently CLOSED.
This comes just hours after a Boeing 737 attempted a landing without warning extending its gear in South Korea,… pic.twitter.com/Givga3hDEn
Пасля самалёт моцна страсянула.
“Мы ўбачылі пажар на левым борце самалёта, а з вокнаў пайшоў дым”, – цытуе СВС News пасажырку.
Інцыдэнт здарыўся з рэйсам Air Canada 2259, які выконвала авіякампанія PAL Airlines, блізу 21:30 паводле часу Усходняга ўзбярэжжа (амаль 05:30 29 снежня паводле Менску).
Папярэдне, на борце самалёта знаходзілася амаль 80 пасажыраў, ніхто не пацярпеў. Эвакуацыя заняла некалькі хвілін.
«Адзін бок самалёта быў ахоплены агнём, таму ўсе спяшаліся пакінуць яго, але гэта была арганізаваная спешка», - паведаміла адна з пасажырак.