FT: Польшча пастанавіла перацяць мяжу з Беларуссю на 100%
64- 29.12.2024, 20:41
- 70,004
Да лета 2025 года.
Амерыканскае выданне The Financial Times паведаміла, што ўлады Польшчы прынялі пастанову не проста мадэрнізаваць нядаўна пабудаваную сцяну на мяжы з Беларуссю. У Варшаве пастанавілі да лета поўнасцю перацяць мяжу з Беларуссю.
Са звестак амерыканскага выдання, Варшава бачыць ва ўзмацненні сцяны спосаб спыніць плынь нелегальных мігрантаў, які там называе вынікам "гібрыднай вайны Расіі".
Дадатковыя інфраструктурныя работы ўздоўж 400-кіламетровай усходняй мяжы, пра якія ўрад Дональда Туска абвясціў у пачатку гэтага года, плануецца закончыць да сярэдзіны 2025 года, сказаў Мацей Душчык, намеснік міністра ў справах міграцыі Польшчы.
Паводле ягоных слоў, пасля заканчэння работ "бяспека мяжы будзе блізкая да 100%, наколькі гэта магчыма".
Цяпер Польшча выдаткавала больш за 2,5 млрд злотых (587 млн еўраў) на ўмацаванне мяжы, палову з якіх выдаў урад Туска. "Гэты штучна створаны міграцыйны маршрут будзе закрыты наступным летам, я спадзяюся і веру ў гэта", - выказаў упэўненасць Душчык.
На гэты момант урад Польшчы загадаў усталяваць дадатковыя камеры начнога бачання і цеплавізары, пабудаваць новую дарогу для патрулявання мяжы і ўмацаваць пяціметровую сталёвую агароджу, якую папярэдні ўрад, сфармаваны PiS, пабудаваў у 2022 годзе.