1 студзеня 2025, Серада, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: Азербайджан незадаволены «выбачэннямі» Пуціна

20
ISW: Азербайджан незадаволены «выбачэннямі» Пуціна

Баку спасылаецца на паведамленне прэс-службы Аліева.

25 снежня азербайджанскі пасажырскі самалёт Embraer-190 разбіўся ў Казахстане. У Баку схіляюцца да версіі, што судна было падбітае расейскай ракетай СПА над Грозным.

Праз тры дні пасля катастрофы, у якой загінула амаль 40 чалавек, кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін патэлефанаваў прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву. Падчас размовы Пуцін папрасіў прабачэння за тое, што інцыдэнт адбыўся ў расейскай паветранай прасторы. Аднак не прызнаў тое, што менавіта расейскай ракетай быў падбіты самалёт. У Баку незадаволеныя такой пазіцыяй Масквы, пішуць аналітыкі Інстытута вывучэння вайны (ISW).

У Крамлі працытавалі тэкст размовы Пуціна і Аліева. У ім пададзеная расейская версія аварыі. Згодна з ёй, самалёт неаднаразова спрабаваў прызямліцца ў аэрапорце Грознага ў Чачэніі, але беспаспяхова, бо расейскія сістэмы СПА адбівалі атаку ўкраінскіх дронаў.

Таксама следчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу па факце авіякатастрофы. Але там не згадваецца пра абстрэл расейскай СПА пасажырскага самалёта.

Між тым у паведамленні прэс-службы Аліева гаворыцца, што ў фюзеляжы самалёта былі адтуліны. Акрамя таго, ёсць указанні на сведчанні ацалелых пасля катастрофы. Яны казалі аб тым, як іншародныя часціцы прабівалі салон падчас палёту самалёта.

“Адрозненні паміж расейскімі і азербайджанскімі паказаннямі сведчаць аб тым, што Азербайджан незадаволены тым, у якой ступені Крэмль адмаўляецца прама прызнаць ролю расейскіх сістэм СПА ў збіцці самалёта”, - адзначаюць у Інстытуце вывучэння вайны.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках