Шольц пакінуў «пасланне» Пуціну пасля візіту ў Кіеў
12- 3.12.2024, 12:29
- 10,284
Кіраўніка Крамля папярэдзілі.
Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц апублікаваў «пасланне» расейскаму кіраўніку Уладзіміру Пуціну пасля візіту ў Кіеў, які адбыўся ў панядзелак, 2 снежня.
У сацыяльнай сетцы X Шольц падкрэсліў, што падтрымка Украіны з боку Нямеччыны будзе працягвацца.
«Маё пасланне з Кіева Пуціну: Мы ў гэтым надоўга. Нашая падтрымка Украіны не спыніцца. Мы будзем стаяць побач з украінскім народам - столькі, колькі спатрэбіцца», - напісаў Шольц.