Заўзятага ябацьку судзяць за распаўсюджванне нацызму
15- 3.12.2024, 16:22
- 17,260
Ён называў сябе прыхільнікам Лукашэнкі.
У Воршы мясцовага блогера Зміцера Бяляшова, прыхільніка Лукашэнкі, судзяць паводле двух адміністрацыйных артыкулаў, у тым ліку аб распаўсюджванні нацызму. Пра гэта стала вядома з раскладу суда, звярнуў увагу тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!».
Працэс у справе пройдзе 3 снежня ў судзе Аршанскага раёна і Воршы. Зміцера Бяляшова судзяць паводле двух артыкулах КоАП:
ч. 1 арт. 19.10 (Прапаганда або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі);
ч. 1 арт. 24.23 (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).
Са звестак канала, Зміцер Бяляшоў – 35-гадовы дызайнер сайтаў, SEO-спецыяліст, а таксама блогер. На сваіх старонках у сацсетках ён выказваў сімпатыі кіраўніцтву Лукашэнкі і высмейваў прыхільнікаў перамен. У роліках ён неаднаразова быў на розных праўладных імпрэзах.
«Я – памагаты «крывавага рэжыму» Лукашэнкі! І ведаеце, ганаруся гэтым», - сцвярджае мужчына ў сваім YouTube-канале.