У Беларусь зайшоў 21 «Шахед»
9- 3.12.2024, 14:39
- 3,300
Авіяцыя ў неба не паднімалася.
Два з 28 ударных беспілотнікаў, якімі Расея атакавала Украіну ўночы 3 снежня, паляцелі з паветранай прасторы, якая кантралюецца Кіевам, у кірунку Беларусі і акупаванай РФ украінскай тэрыторыі, паведамляюць Паветраныя сілы УСУ.
Паводле інфармацыі ўкраінскіх вайскоўцаў, атака пачалася 2 снежня а 22:00. Да 9:00 3 снежня сілы абароны збілі 22 дроны, адзін «лакацыйна страчаны».
Паводле звестак маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», уночы 3 снежня «зафіксаваны як мінімум 21 заход расейскіх дронаў-камікадзэ тыпу «Шахед» у Беларусь з Украіны і РФ».
Адзначаецца, што дроны заляталі з Расеі, рухаючыся курсам на Мазыр, Брагін, Гомель і Рэчыцу (усе ў Гомельскай вобласці).
Авіяцыя ў паветра не паднімалася.