Пад Менскам прадаюць катэдж «Газпрама»
8- 3.12.2024, 22:23
- 12,764
З басейнам і зімовым садам.
Пад Менскам на гандаль ізноў выставілі катэдж, які належыць кампаніі «Газпрам трансгаз Беларусь». Ці знойдзецца на гэты раз пакупнік для гасцявога дома? Realt вывучыў прапанову.
Трохузроўневы дом знаходзіцца ў Мар'яліве. Гэта Менскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі сельсавет. Ад МКАД да населенага пункта – 12 км.
Цагляны катэдж з'явіўся ў вёсцы ў 1999 годзе. Агульная яго плошча складае 504 м2. У гасцявым доме пяць жылых пакояў.
Ёсць там і басейн з саўнай, більярд, уласны зімовы сад, банкетная і камінная залы.
Будынак стаіць на зямельным надзеле. Ягоная плошча – 24 соткі. У склад лота ўваходзяць гасцявы дом, кацельня, будынак гаража, кандыцыянеры, жалюзі, шафы і шматлікае іншае.
Гандаль пройдзе на пляцоўцы Інстытута нерухомасці і ацэнкі. Згодна з прызначэннем, зямельны надзел можна выкарыстоўваць для абслугоўвання дома прыезджых.
Стартавы кошт лота – Br1,3 млн ($368 тыс.).
Дарэчы, гасцявы дом ужо спрабавалі прадаць у чэрвені, цяпер – другая спроба. Чарговы электронны гандаль прызначаны на 23 снежня.