Авіякатастрофа AZAL: куды Казахстан адправіць «чорныя скрыні» на экспэртызу
10- 30.12.2024, 8:57
- 11,416
Схаваць праўду не ўдасца.
Казахстан адправіць у Бразілію "чорныя скрыні" самалёта Azerbaijan Airlines (AZAL), які разбіўся ў горадзе Актау 25 снежня. У гэтай краіне іх павінны аблічбаваць для далейшага расследавання наконт прычын трагедыі, у выніку якой загінула 38 чалавек.
Пра гэта паведамілі на афіцыйным Telegram-канале міністэрства транспарту Казахстана ў нядзелю, 29 снежня. Як паведамлялася раней, да інцыдэнту можа мець дачыненне Расея - самалёт мог быць абстраляны з зямлі ў раёне Грознага.
У міністэрстве падкрэслілі, што ў адпаведнасці з Чыкажскай канвенцыяй, дзяржава, якая праводзіць расследаванне, забяспечвае счытванне запісаў бартавых самапісцаў і прымае пастанову аб выбары краіны для счытвання і расшыфроўкі "чорных скрынь".
Краіна прыняла пастанову адправіць "чорныя скрыні" ў Бразілію, якая з'яўляецца краінай-вытворцам самалёта Embraer, які пацярпеў катастрофу.
Таксама ведамстве адзначылі, што гэтая пастанова прынятая на аснове Канвенцыі аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі і пасля кансультацый з авіяцыйнымі ўладамі Азербайджана і РФ.
Адзначым, што напярэдадні прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў расказаў новыя дэталі авіякатастрофы. Паводле ягоных слоў, у Расеі паветраную прастору ў рамках плана "Дыван" закрылі ўжо пасля таго, як самалёт зазанаў уплыў сродкаў РЭБ і быў абстраляны паблізу Грознага. Калі гэтыя звесткі пацвердзяць у выніку расследавання, яны будуць яшчэ раз указваць на тое, што расейцы спрабавалі схаваць што напраўду адбылося.