У Харватыі будзе другі тур прэзідэнцкіх выбараў
1- 30.12.2024, 9:14
- 2,534
Экзітполы прадказвалі перамогу дзейнага прэзідэнта ў першым туры.
Вядомы сваёй антыўкраінскай пазіцыяй дзейны прэзідэнт Харватыі Зоран Мілановіч перамагае ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў, якія праходзілі ў нядзелю, 29 снежня.
Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на звесткі Дзяржаўнай выбарчай камісіі Харватыі.
Пасля падлікаў 100% пратаколаў Мілановіч набраў 49,09% галасоў.
Яго галоўны спаборнік - Драган Прыморац, былы міністр навукі, якога падтрымлівае кіроўны Харвацкі дэмакратычны звяз, - набраў 19,35%.
Таму Міланавіч і Прыморац сустрэнуцца ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў, які адбудзецца 12 студзеня.
Як вядома, экзітполы прадказвалі перамогу Мілановічу ўжо ў першым туры.