Politico Playbook: Пуцін - адзін з самых вялікіх няўдачнікаў года
7- 30.12.2024, 12:24
- 7,430
Расея вымушаная была прасіць прабачэння.
2024 год стаў годам вялікіх узрушэнняў і страт для многіх палітычных лідараў і цэлых краін. Politico Playbook апублікаваў рэйтынг самых вялікіх няўдачнікаў мінулага года. Асаблівае месца было выдзеленае Уладзіміру Пуціну за няўдачы дома і за яе межамі.
- Уладзімір Пуцін так і не выканаў сваё абяцанне скончыць вайну ва Украіне хуткім поспехам. У 2024 годзе Украіна не толькі ўтрымлівала свае пазіцыі, але і ажыццявіла контрнаступленне, якое дасягнула Курскай вобласці.
Акрамя вайсковых правалаў, Пуцін сутыкнуўся з эканамічнымі праблемамі: высокая інфляцыя, дэфіцыт працоўнай сілы і падзенне рэжыму Асада ў Сірыі, што пазбавіла Маскву доступу ў Афрыку. Год скончыўся дыпламатычным скандалам - Расея вымушаная была прасіць прабачэння за збіты азербайджанскі самалёт, хоць віну афіцыйна не прызнала, - піша выданне.