«Паводзіць сябе так, як быццам здзяйсняць такое нармальна»
6- 30.12.2024, 14:22
- 7,050
У Менску скралі канцэпцыю варшаўскага бара.
У верасні ў дворыку на Ракаўскай адкрыўся Piano Bar. Установа пазіцыянуе сябе як «канцэртны бар»: так, музыку ў аўтарскай аранжыроўцы тут выконвае спецыяльна створаны гурт. Менчукам установа спадабалася: расказваюць, што трапіць туды вечарам выхаднога дня не так проста. Але пра ўстанову даведаліся не толькі ў Беларусі: пытанні з'явіліся ва ўладальнікаў Piano Bar Warsaw, піша «Зеркало».
Аб адкрыцці Piano Bar у Менску пісалі ў верасні. Тады падрабязна расказвалі пра фішкі новага месца, канцэпцыі, меню і прасоўванне. Але многія звярнулі ўвагу на падабенства новай установы ў Менску і ўжо дзейнага бара ў Варшаве.
Пазіцыя Piano Bar Warsaw
Пазней уладальнікі варшаўскага бара заявілі, што ідэя, лагатып і афармленне былі запазычаныя ў іх установы, пры гэтым пра франшызу гаворка не ідзе. Вось што яны расказалі:
- Мы ўбачылі Piano Bar Менск некалькі месяцаў таму і звязаліся з уладальнікам праз Instagram. Ён адказаў, што наведаў нашу ўстанову ў Варшаве і яна яму вельмі спадабалася. Сказаў, што быў натхнёны ідэяй, а лагатып хутка будзе зменены. Пазней уладальнік заблакаваў нас і ўсе звязаныя з намі профілі. Ён не адказвае на паведамленні і паводзіць сябе так, як быццам здзяйсняць такое нармальна.
Многія госці думаюць, што гэта наша другая ўстанова ці франшыза. Мы выступаем супраць такіх паводзін, таму будзем рабіць далейшыя крокі для барацьбы.
Канкрэтызаваць, што менавіта маюць намер зрабіць уладальнікі ўстановы ў Варшаве, яны пакуль не сталі. Дарэчы, працуе варшаўскі бар з восені 2021 года. Вось так выглядае адна з першых публікацый у Instagram (можна разгледзець некаторыя дэталі інтэр'еру):