ЗША абвясцілі аб выдзяленні Украіне $2,5 мільярдаў вайсковай дапамогі
1- 30.12.2024, 14:34
- 3,112
У ёй ёсць сістэмы СПА і артылерыя.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абвсціў аб выдзяленні амаль 2,5 млрд даляраў на дапамогу Украіне ў сферы бяспекі, паведамляе Белы дом у панядзелак, 30 снежня.
"Сёння я з гонарам абвяшчаю аб выдзяленні амаль 2,5 млрд даляраў ЗША на дапамогу Украіне ў сферы бяспекі, бо ўкраінскі народ працягвае абараняць сваю незалежнасць і свабоду ад расейскай агрэсіі", – заявіў Байдэн.
Новы пакет дапамогі ўключае магчымасці для неадкладнага выкарыстання на фронце і доўгатэрміновыя пастаўкі сістэм СПА, артылерыі і іншых крытычна важных сістэм узбраення, гаворыцца ў заяве.
Байдэн таксама дадаў, што Пентагон выкарыстаў усе сродкі паводле Ініцыятывы садзейнічання бяспекі ва Украіне (USAI), выдзеленыя Кангрэсам у красавіку, і знаходзіцца ў працэсе пастаўкі Украіне "сотняў тысяч артылерыйскіх набояў, тысяч ракет і сотняў адзінак бронетэхнікі", якія ўмацуюць украінскія пазіцыі па меры набліжэння зімы.