Сырскі расказаў аб рэкордных стратах войска РФ
7- 30.12.2024, 17:48
- 4,344
Расейцы штодня страчваюць блізу 1700 чалавек забітымі і параненымі.
Расейцы працягваюць бесперапынныя мясныя штурмы ў Данецкай вобласці, несучы рэкордныя страты. За апошні тыдзень вораг штодзень страчвае блізу 1700 адзінак жывой сілы.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Facebook-старонку гетман Узброеных сіл Украіны (УСУ) Аляксандра Сырскага.
«Працаваў у частках і падраздзяленнях, якія вядуць абарончую аперацыю ў Данецкай вобласці. Гэтыя кірункі застаюцца самымі гарачымі. Вораг працягвае ажыццяўляць бесперапынныя мясныя штурмы, несучы рэкордныя страты. Так, у апошні тыдзень, захопнікі штодня страчвваюць блізу 1700 чалавек забітымі і параненымі, а ў цэлым сёлета гэтая лічба складае ўжо 427 тысяч», - заявіў Сырскі.
Са слоў гетмана УСУ, з камандзірамі падраздзяленняў былі прапрацаваны меры для:
▪ падвышэння эфектыўнасці агнявой паразы супраціўніка;
▪ надзейнага ўтрымання межаў і пазіцый;
▪ бесперабойнае забеспячэнне боепрыпасамі і дронамі;
▪ узмацненне падраздзяленняў, якія ажыццяўляюць абарону на пярэднім краі.
У тым жа ліку, як адзначыў Сырскі, увага была нададзеная забеспячэнню медыцынскіх падраздзяленняў усім неабходным і арганізацыі эфектыўнай эвакуацыі параненых вайскоўцаў.
«Наша мэта на гэтым кірунку - максімальнае знішчэнне ворага і яго рэзерваў. Працягваем біць акупанта без перастанку», - дадаў ён.