Каля Фінляндыі спыніўся танкер, які накіроўваўся ў РФ
8- 30.12.2024, 18:13
- 7,856
Фінская берагавая ахова сочыць за сітуацыяй.
У раёне паўвострава Ханка праз тэхнічную няспраўнасць спынілася зарэгістраванае ў Панаме судна M/T Jazz, якое накіроўвалася з Судана ў РФ. Пра гэта ў панядзелак, 30 снежня, заявіла берагавая ахова Фінляндыі, паведамляе Yle.
Судна раней дрэйфавала ў Фінскім заліве, а потым кінула якар на поўдзень ад Ханка. Фінская берагавая ахова знаходзіцца ў кантакце з экіпажам карабля.
Адзначаецца, што M/T Jazz не перавозіць нафту, а інфраструктура на марскім дне не пацярпела праз спыненне танкера. У раён, дзе цяпер знаходзіцца M/T Jazz, накіраваны буксір і патрульны карабель Turva.
У берагавой ахове Фінляндыі дадалі, што гэты інцыдэнт не звязаны з нядаўнім пашкоджаннем кабеля Estlink 2.