2 студзеня 2025, Чацвер, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што зменіцца ў Беларусі з 1 студзеня

2
Што зменіцца ў Беларусі з 1 студзеня

Сярод іншага вырасце «камуналка».

У першы дзень новага года беларусаў чакаюць вялікія змены, піша BGmedia.

Рост «камуналкі»

Чакаецца, што з 1 студзеня зменяцца тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі. Афіцыйнай пастановы з гэтай нагоды пакуль не апублікавана, аднак у лістападзе Менгарвыканкам устанавіў новыя планава-разліковыя кошты асноўных ЖКП.

Найбольш істотнае падаражэнне плануецца на паслугі вывазу смецця – але толькі для жыхароў тых дамоў, дзе няма смеццеправода. Тарыф вырасце больш як на 40%.

Штогадовы рост ЖКП не павінен перасягаць палову базавай велічыні. Нагадаем, што тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі пераглядаюць у Беларусі двойчы на год – 1 студзеня і 1 чэрвеня.

Павышэнне базавай велічыні і мінімальнага заробку

Базавая велічыня, якая ўплывае на сацыяльныя выплаты, дзяржмыты, штрафы і падаткі, вырасце з 40 да 42 BYN. Гэтае змяненне пачне дзеянне з 1 студзеня і паўплывае на многія аспекты жыцця беларусаў.

Мінімальны заробак у Беларусі вырасце да 726 BYN, што на 100 BYN больш за цяперашні ўзровень. Працадаўцы абавязаныя выплачваць не менш за гэты памер за поўны працоўны месяц, незалежна ад формы ўласнасці прадпрыемства.

Пенсійныя змены

Пенсіянеры, якія працуюць, з 1 студзеня пачнуць атрымліваць свае пенсіі ў поўным аб'ёме, незалежна ад індывідуальнага каэфіцыента заробку.

Таксама спросціцца працэс падачы заяваў на прызначэнне пенсіі.

Страхавы стаж для працоўнай пенсіі павялічыцца з 19,5 да 20 гадоў, але для шматдзетных маці з чатырма дзецьмі яго знізяць да 5 гадоў.

Новаўвядзенні ў падатках

З 1 студзеня ўносяцца некаторыя змены ў Падатковы кодэкс. Падатак на першую кватэру вырасце ў сярэднім на 5,4%. Узнімуцца акцызы на алкаголь і тытунь.

Таксама павялічацца стаўкі транспартнага падатку.

Паднімуць ліміт для «падатку для багатых». З 2025 года гэты парог вырасце да 220 000 BYN.

З новага года таксама давядзецца плаціць падаткі з крыпты. Падаходным падаткам паводле стаўкі 13% будуць абкладацца прыбыткі фізічных асобаў ад аперацый з крыптавалютамі. Калі гэта прыбытак ад аперацыі, здзейсненай з дапамогай рэзідэнта ПВТ, то плаціць падатак не трэба.

Змяненні для тых, хто шукае працу

Дапамога ў беспрацоўі цяпер будзе прызначаць на тры месяцы замест шасці, з магчымасцю падаўжэння для людзей перадпенсійнага веку і жыхароў раёнаў з высокім беспрацоўем. Зарэгістравацца ў якасці беспрацоўнага можна будзе анлайн або на месцы знаходжання.

Новаўвядзенні з прышчэпкамі

З 2025 года дзяўчатак ва ўзросце 11 гадоў пачнуць бясплатна прышчэпліваць супраць вірусу папіломы чалавека. Таксама ўводзяцца дадатковыя прышчэпкі супраць коклюшу і пнеўмакокавай інфекцыі.

Змены для ўладальнікаў свойскіх жывёлаў

З 1 студзеня пачынае дзеянне закон «Аб адказным абыходжанні з жывёламі». Уводзяцца абмежаванні на наведванне кавярняў і крамаў з жывёламі, акрамя сабак-павадыроў, а таксама ўзмацняюцца патрабаванні да ўтрымання небяспечных пародаў.

Вялікія выходныя і школьныя вакацыі

Беларусаў чакаюць доўгія навагоднія выходныя. Непрацоўнымі будуць 1 і 2 студзеня (серада і чацвер), а таксама 4, 5, 6 і 7 студзеня (з суботы да аўторка ўключна). За панядзелак, 6 студзеня, давядзецца адпрацаваць у суботу, 11 студзеня.

Што да школьнікаў, іх зімовыя вакацыі пачаліся 25 снежня і прадоўжацца да 7 студзеня.

Скасаванне памежнага збору

З 1 студзеня ў Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях скасоўваецца мясцовы збор за перасячэнне мяжы. У Берасцейскай вобласці скасаванне будзе дзейнічаць да 31 студзеня 2025 года.

Нагадаем, што «падатак на мяжу» быў уведзены ў 2021 годзе і складае адну базавую велічыню (у 2024 годзе гэта 40 BYN).

Скароціцца дапамога на пахаванне

У студзені 2025 года дапамога скароціцца адразу на 32 BYN. Згодна з дзейным заканадаўствам, яе велічыня пераглядаецца ў Беларусі кожны месяц. Залежыць яна ад паказніка сярэдняга заробку ў краіне за пазамінулы месяц, калі лічыць ад даты смерці. Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у лістападзе 2024 года сярэдні заробак у Беларусі скараціўся амаль на 32 BYN. Такім чынам, у студзені 2025 года велічыня дапамогі на пахаванне складзе 2331,80 BYN.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках