«Азербайджан паставіў пастку для Пуціна»
18- 30.12.2024, 20:30
- 27,356
У гаспадара Крамля сур'ёзныя праблемы праз авіякатастрофу самалёта Embraer.
Раніцай 25 снежня ў раёне горада Актау ў Казахстане ўпаў самалёт Embraer 190 – азербайджанскі лайнер, які ляцеў з Баку ў Грозны. Крамлёўскі дыктатар Пуцін не прасіў прабачэння, але «выказаў спачуванні» і заявіў, што «нешта адбылося».
Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў патрабуе пакарання вінаватых у авіякатастрофе, што стварае для Пуціна вялікія праблемы. Гэта «24 Каналу» адзначыў вядоўца каналу «Хадаркоўскі Live» Сяргей Асланян.
Пуцін не абыдзецца «спачуваннямі»
Сяргей Асланян адзначыў, што Пуцін яшчэ ні разу ні ў кога не прасіў прабачэння. Ліст са «спачуваннямі» пісаўся вельмі доўга, каб раптам не прызнаць дачыненне Расеі да збіцця самалёта. Аднак так званы кіраўнік Крамля ўсё роўна не ўнікне праблемаў.
– Аліеў як дыпламат паставіў пастку. Пуцін ведае, што нібыта «за яго ўвесь свет». А цяпер высветлілася, што ўвесь свет не за яго. Аліеў выдатна паставіў яму шах, а цяпер ставіць мат. Пуцін нічога не можа з гэтым зрабіць, ён пакуль не папрасіў прабачэння, але яму давядзецца гэта зрабіць. А яшчэ заплаціць, «спачуваннямі» ён не абыдзецца, – сказаў ён.
Азербайджанскі лідар будзе патрабаваць у Расеі пакарання вінаватых. Хутчэй за ўсё, там пакараюць, напрыклад, малодшага тэхніка, які ў гэты момант мусіў правесці рэгламентнае абслугоўванне на прыборах. Бо караць свайго чарговага пляменніка кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў не будзе. Дыспетчарам самалёта быў футбаліст, які гуляў у клубе чачэнскага тэрарыста.
Нагадаем, Пуцін тэлефанаваў прэзідэнту Азербайджана і абмеркаваў з ім падзенне самалёта кампаніі AZAL. Дыктатар папрасіў прабачэння, што «інцыдэнт з азербайджанскім самалётам адбыўся ў паветранай прасторы Расеі». То-бок ён проста не прызнаў, што менавіта расейскія сілы СПА збілі самалёт. У нядзелю, 29 снежня, Пуцін і Аліеў другі раз правялі тэлефонную размову.
Ільхам Аліеў заявіў у інтэрв'ю, што ў першыя дні пасля катастрофы ў Азербайджане «не чулі ад Расеі нічога, акрамя бессэнсоўных версій». Лідар Азербайджана патрабуе ў Крамля прызнаць віну, пакараць вінаватых і выплаціць кампенсацыю.