5 студзеня 2025, Нядзеля, 2:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Малдовы даручыў падрыхтаваць да нацыяналізацыі «Малдовагаз»

2
Прэм'ер Малдовы даручыў падрыхтаваць да нацыяналізацыі «Малдовагаз»
ДОРЫН РЭЧАН

Яе кантрольны пакет акцыяў належыць расейскаму «Газпраму».

Прэм'ер-міністр Малдовы Дорын Рэчан 30 снежня даручыў ураду краіны пачаць падрыхтоўку да нацыяналізацыі газавай кампаніі «Малдовагаз», кантрольны пакет акцый якой (50%) належыць расейскаму манапалісту «Газпраму». Пра гэта напісала Reuters.

28 снежня «Газпрам» паведаміў падкантрольнай яму даччынай кампаніі «Малдовагаз» пра спыненне паставак прыроднага газу з новага года, спасылаючыся на «запазычанасць у аплаце».

У той самы дзень Рэчан адзначыў, што Малдова «не прызнае ніводнай нібыта запазычанасці, якая была прызнаная несапраўднай міжнародным аўдытам», прыгразіўшы «Газпраму» міжнародным арбітражам.

30 снежня на паседжанні ўраду Рэчан даручыў міністру юстыцыі падрыхтаваць заканадаўчыя змены, якія дазволяць правесці нацыяналізацыю кампаніі «Малдовагаз».

«У апошнія дні мы бачым, як палітыкі абвінавачваюць уласную краіну ў праблемах, створаных знешнімі чыннікамі. У той час як мы павінны згуртавацца і праявіць салідарнасць, яны спрабуюць ціснуць на ўрад, каб прымусіць грамадзянаў выплаціць няісную завінавачанасць памерам большым за $ 700 млн, – напісаў кіраўнік ураду ў Facebook. – Цяпер мы гаворым пра патрыятызм, пра нашу краіну, пра годнасць і веру. У сувязі з гэтым я папрасіў міністра юстыцыі перагледзець заканадаўства аб нацыяналізацыі, каб мы маглі вярнуць стратэгічныя актывы, якія былі адабраныя сілай і шантажом».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках