У Курскай вобласці прагрымелі магутныя выбухі
- 30.12.2024, 21:35
- 5,822
Магла быць атакаваная мясцовая чыгунка.
Жыхары Курскай вобласці, што ў Расеі, паскардзіліся на выбухі ў горадзе Льгоў увечары панядзелка, 30 снежня.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на часовага выканаўцу абавязкаў губернатара Курскай вобласці Аляксандра Хінштэйна.
Хінштэйн традыцыйна заявіў пра напад з боку Украіны.
Паводле ягоных словаў, удар быў нанесены па горадзе Льгове. На гэты момант інфармацыі пра пацярпелых і значныя разбурэнні не паступала.
«На месцы працуюць аварыйныя і камунальныя службы», – напісаў ён.
У той самы час маніторынгавыя каналы паведамляюць, што ў Льгове нібыта была атакаваная мясцовая чыгунка.