Гучныя выбухі ў Севастопалі: горад атакавалі БПЛА і марскія дроны
4- 31.12.2024, 9:15
- 8,744
У раёне Казацкай бухты знішчаны расейскі ЗРК "Тор".
Уночы 31 снежня ў акупаваным Севастопалі (Крым) у раёне Казацкай бухты раздалася серыя магутных выбухаў. Пра гэта паведамляе Telegram-канал "Крымскі вецер".
Паводле звестак канала, у выніку атакі беспілотнікаў у бухце ўзнік пажар. Пазней у канале паведамілі, што ў раёне Казацкай бухты нібыта знішчаны расейскі ЗРК «Тор». Афіцыйнага пацвярджэння ад украінскага камандавання не было.
Атака БПЛА на Севастопаль
Паводле паведамленняў расейскай суполкі "ЧП Севастополь", а 23:47 горад нібыта атакавалі ўдарныя беспілотнікі. Паведамлялася аб рабоце СПА і моцных выбухах. Менш чым праз 10 хвілін сталі з'яўляцца і паведамленні аб серыі магутных выбухаў у выніку нападу безэкіпажных катараў у раёне Казацкай бухты.
Пры гэтым «кіраўнік» акупацыйнай адміністрацыі Севастопаля Міхаіл Разважаеў заявіў, што СПА нібыта знішчылі адзін марскі дрон.
«Гучныя гукі, якія зараз было чуваць у горадзе – гэта нашы вайскоўцы адбілі спробу атакі надводных беспілотнікаў. Паводле папярэдняй інфармацыі знішчаны 1 БЭК», - заявіў ён.