«Дзед Падатак» ідзе «віншаваць» беларусаў
13- 31.12.2024, 9:43
- 9,080
У 2025-м увядуць столькі падатковых змен, што яны закрануць амаль кожнага жыхара краіны.
У 2025 годзе ў Беларусі ўжо сапраўды ўвядуць важныя падатковыя змены. «Зеркало» склала падборку навін.
Паднімуць падатак на першую кватэру
З 1 студзеня падвысяць стаўкі падатку на першую кватэру.
Нагадаем, гэты збор з’явіўся ў 2022 годзе. Падатак складае 0,1% ад кошту аднаго квадратнага метра. Атрыманую суму трэба памножыць на колькасць квадратных метраў кватэры. Разліковы кошт аднаго квадратнага метра тыпавых будынкаў - кватэр, гаражоў, машына-месцаў, садовых дамкоў, лецішчаў - адрозніваецца ў залежнасці ад рэгіёна. Вышэйшы за ўсё ён у Менску.
У 2025-м падвысяць кошт аднаго квадратнага метра жылога памяшкання ў шматкватэрным жылым доме. Так, для Менска ён павялічыцца да 1020 рублёў (цяпер - 968 рублёў). Рост - на 5,4%.
Чатыры змены для ўладальнікаў транспарту
У 2025 годзе з'явіцца некалькі змен для кіроўцаў. Так, транспартны падатак падвысяць як для насельніцтва, так і для арганізацый. Для людзей рост будзе ў сярэднім на 6,1%. Напрыклад, за аўтамабіль з дазволенай максімальнай масай да 1,5 тоны зараз трэба плаціць 66 рублёў на год, а павысяць да 70 рублёў.
Яшчэ адна навіна тычыцца аўтамабіляў падвышанай камфортнасці гэта некаторыя мадэлі Audi, Bentley, BMW, Toyota і іншых вытворцаў. Для такіх аўто сёлета ўвялі дзесяціразовы падатак (у параўнанні са стандартным). Але ёсць умова: зараз збор бяруць з аўтамабіляў не старэйшых за тры гады. Цяпер чыноўнікі прыбіраюць гэты ўзрост транспарту. Замест яго ўрад павінен будзе ўсталяваць іншую колькасць гадоў.
Чыноўнікі вызваляць некаторых уладальнікаў транспарту ад выплаты падатку. Размова аб вайсковых службоўцах тэрміновай вайсковай службы, а таксама тых, хто праходзіць альтэрнатыўную службу.
Абласным саветам дэпутатаў дазволілі з 2025 года на пастаяннай аснове ўводзіць мясцовы збор за перасячэнне транспартнымі сродкамі дзяржаўнай мяжы. Цяпер гэты падатак дзейнічае як часовая мера, мясцовыя ўлады павінны прымаць пастанову, падаўжаць яго дзеянне ці не. Гэты збор увялі ў 2021 годзе. Цяпер ён дзейнічае ў трох абласцях - Берасцейскай, Віцебскай і Гарадзенскай. Яго трэба плаціць пры выездзе ў краіны ЕЗ, а ў Расею - не. Сума збору ўстанаўліваюць абласныя чаваты дэпутатаў, ён складае адну базавую адзінку (на сёння гэта 40 рублёў).
Па-новаму будуць шукаць тых, хто жыве не адпаведна сродкам.
Падатковая правярае прапорцыю даходаў і выдаткаў людзей, якія так ці інакш патрапілі ў іх поле зроку. Яе ўвагу можна прыцягнуць, да прыкладу, дарагімі пакупкамі. Падобныя праверкі называюцца камеральнымі. Іх першы этап - параўнаць звесткі аб даходах і выдатках чалавека. Гэта робяць паводле той інфармацыі, што ёсць у распараджэнні падатковай.
Калі кантралёры знойдуць перавышэнне выдаткаў над прыбыткамі, то могуць папрасіць чалавека распавесці, адкуль "лішнія" грошы. Калі падаткавікі атрымаюць тлумачэнні ці скаргу на вынікі камеральнай праверкі, то яны маюць адзін месяц на адказ. Яны могуць як пагадзіцца з тлумачэннямі чалавека і не выстаўляць да даплаты сумы, а могуць і папрасіць грошай.
У 2025 годзе ўлады павялічаць гэты тэрмін для дадатковай камеральнай праверкі ў два разы - да двух месяцаў.
Новаўвядзенне для тых, хто здае ў арэнду кватэры і гаражы
Таксама ў наступным годзе падвысяць стаўкі падаходнага падатку для тых, хто здае ў арэнду жыллё, гаражы, машына-месцы.
Напрыклад, у Менску падаходны падатак за здачу аднаго пакоя паднімуць да 50 рублёў. Цяпер гэтая стаўка складае 47 рублёў. Рост - на 6,4%. Размова ідзе аб фізічных асобах, якія здаюць жыллё без рэгістрацыі ІП.
Для абласных гарадоў падатак падвысяць да 46 рублёў (цяпер - 44 рублі). Рост - на 4,6%.
Індэксацыя зямельнага падатку
У 2025 годзе паднімуць зямельны падатак - як для насельніцтва, так і для юрыдычных асоб. Так, падвысяць сярэднія стаўкі гэтага збору ў раёнах, якія выкарыстоўваюць, калі адсутнічае кадастравая ацэнка зямлі. Гэта значыць, для разліку збору бяруць плошчу пляца. Рост будзе ў сярэднім на ўзроўні 5,4%. Напрыклад, у Ляхавіцкім раёне збор паднімуць з 33,28 да 35,08 рубля за гектар.
Стаўкі зямельнага падатку для жылой шматкватэрнай зоны падвысяць у 2025-м да 16,66 рубля за гектар (цяпер - 15,81 рубля).
Для жылой сядзібнай зоны падатак паднімуць з 31,58 да 33,29 рубля за гектар.
Павелічэнне столі падарункаў і перагляд вылікаў
У наступным годзе таксама перагледзяць памеры некаторых падатковых вылікаў, а таксама сумы розных выплат, якія не абкладаюцца падаходным падаткам.
Да прыкладу, прыбыткі ад дарэння, якія не абкладаюць падаходным падаткам, паднімуць да 11 516 рублёў (цяпер - 10 431 рубель). Беларусы могуць атрымаць пэўную суму ў падарунак і не плаціць з яе падаходны падатак. З сумы перавышэння трэба заплаціць падатак стаўкай 13 адсоткаў, а таксама падаць падатковую дэкларацыю за год.
Змяненні на адзіным зборы
У 2025 годзе павялічаць адзіны падатак для індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб, якія працуюць без афармлення ІП. Напрыклад, адзіны збор за распрацоўку вэб-сайтаў, настройку камп'ютараў і ўстаноўку праграмнага забеспячэння ў Менску падвысяць да 671 рубля (цяпер — 637 рублёў), у абласных цэнтрах і Менскім раёне — да 621 рубля (цяпер — 589 рублёў).
Адзіны падатак за рэпетытарства ў Менску паднімуць да 186 рублёў (цяпер - 176 рублёў), у абласных цэнтрах - да 172 рублёў (зараз - 163 рублёў).
З 1 студзеня таксама для некаторых катэгорый насельніцтва скасуюць магчымасць працаваць на адзіным падатку, а для іншых - увядуць.
Карэкціроўкі ў падатку на сабак
У 2025 годзе ў Беларусі паднімуць падатак для ўладальнікаў сабак - да 13 рублёў (цяпер - 11,9 рубля). Пры гэтым за патэнцыйна небяспечныя пароды могуць узняць збор да 63 рублёў (цяпер - 59,6 рубля).
Пры гэтым некаторыя катэгорыі насельніцтва вызваляць ад выплаты гэтага падатку.
Новаўвядзенні ў зборы для «багатых»
У 2025-м увядуць змены «падатку на багацце», які з'явіўся сёлета. Так, улады паднімуць агульную суму даходаў, пры перавышэнні якой налічваюць гэты збор, - з 200 тысяч да 220 тысяч рублёў. Гэта значыць атрымліваецца, што штомесячны даход павінен быць у сярэднім 18 333 рубля.
Чыноўнікі таксама адкарэктуюць спіс даходаў, якія будуць уключаць у гэты ліміт 220 тысяч рублёў.
Карэкціроўкі ў падатковай таямніцы
У Беларусі ў 2025 годзе ўнясуць змяненні ў інфармацыі, якая лічыцца падатковай таямніцай. Пералік звестак, якія не з'яўляюцца такой таямніцай, дапоўняць звесткамі аб катэгорыі суб'екта малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, даце ўключэння яго ў рэестр суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і даце выключэння з рэестра.
Звесткі з рэестра, якія складаюць падатковую таямніцу, могуць быць абвешчаныя кампетэнтнымі органамі Мінпрацы і сацабароны, Мінэканомікі, ФСАН, мясцовым органам улады.
Падаражанне цыгарэт і алкаголю
Таксама ўлады падвысяць стаўкі акцызаў на цыгарэты як першай, так і другой цэнавай груп. Так, для першай іх паднімуць у студзені з цяперашніх 106,88 да 119,59 рубля (рост на 11,9%), а для другой - са 155,85 да 163,64 рубля (павышэнне на 5%).
Са студзеня 2025 года беларусы адчуюць на сваіх партманэтах пабочны эфект ад сяброўства Менска з Масквой.
Нагадаем, у 2024-м іх узнімалі на 11,8 і 6% адпаведна.
Раней чыноўнікі заяўлялі аб паэтапным збліжэнні ставак акцызаў на цыгарэты з іншымі краінамі, якія ўваходзяць у ЕАЭС, у тым ліку з Расеяй.
Таксама будзе павышэнне ставак акцызаў на алкаголь.
Скасаванне падатковай ільготы для падаходнага падатку
У 2025 годзе ў Беларусі адмовяцца ад ільготы для падаходнага падатку на даходы, якія фізічныя асобы атрымліваюць ад продажу долі ў статутным фондзе беларускіх арганізацый.
Два новаўвядзенні па падатку на прафдаход
У 2025 годзе таксама ўвядуць новаўвядзенні для падатку на прафесійны даход. Так, у наступным годзе пашыраць спіс падстаў, паводле якіх падатковая можа адмовіць у выкарыстанні гэтага збору. Новы аргумент - непаведамленне падатковай на працягу 24 месяцаў запар аб суме разлікаў праз дадатак «Падатак на прафесійны даход».
Падатак на прафесійны даход увялі ў Беларусі з 2023 года. Для тых, хто працуе з фізічнымі асобамі, падатак складае 10 адсоткаў. Такая ж стаўка для працоўных з юрыдычнымі асобамі, але да пэўнага памеру даходу (да 60 тысяч рублёў), а пасля пазначанага парога падатковы збор удвая вышэйшы — 20%.
Таксама з 1 студзеня 2026-га (менавіта сёлета, а не з пачатку 2025-га) скасуюць льготу на падатак на прафесійны даход. Цяпер для тых, хто пераходзіць на гэты падатак, ёсць паслабленне - першыя 2 000 рублёў, якія паступяць ад прафесійнага даходу, не абкладаюцца падаходным падаткам. Аднак гэтую льготу скасуюць.
Новаўвядзенні для ўладальнікаў аграсядзіб і рамеснікаў
Уладальнікі аграсядзіб зараз плацяць падатак на 40 рублёў на месяц, а рамеснікі - 6,5 рубля. Улады ў 2025 годзе падвысяць гэтыя зборы да 42 і 7 рублёў за месяц адпаведна.
Змены для крыптавалюты
З 1 студзеня 2025 года закончыцца дзеянне льготы на падаткаабкладанні аперацый з крыптавалютай. Але праўкамі ў Падатковы кодэкс прадугледжаны некаторыя выключэнні ў гэтым падатку, яны тычацца, напрыклад, рэзідэнтаў ПВТ.
Як адзначаў раней начальнік галоўнай управы падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства падаткаў і збораў Андрэй Кавалеўскі, цяпер дзейнічае дэкрэт № 8, згодна з якім даходы фізічных асоб у аперацыях з крыптавалютай да 1 студзеня 2025 года не абкладаюцца падаходным падаткам і дзейнасць, звязаная з абарачэнне крыптавалюты не з’яўляецца прадпрымальніцкай.