3 студзеня 2025, Пятніца, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі забаранілі продаж некаторых «зімовых» шклоамывальных вадкасцяў

8
У Беларусі забаранілі продаж некаторых «зімовых» шклоамывальных вадкасцяў

Усе яны зробленыя ў Расеі.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі забараніла ўвоз і продаж у краіну двух відаў шклоамывальнай вадкасці расейскай вытворчасці, паведамілі ў Менскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

У сувязі з выяўленым перавышэннем нормы ва ўтрыманні метанолу, пастановамі намесніка Міністра - Галоўнага дзяржаўнага санітарнага лекара Рэспублікі Беларусь ад 23.12.2024 № 52, № 53 уведзеная забарона ўвозу на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, рэалізацыі, захоўвання, транспартавання, выкарыстання шклозамярзальных вадкасцяў вытворчасці ТАА "Аўтаснаб-Самара", Расейская Федэрацыя, "SKYLUX ice crusher -30", вытворчасці ТАА "Техноснаб-НН", Расейская Федэрацыя.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках