3 студзеня 2025, Пятніца, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пазыкі бізнэсу перад беларускімі банкамі абнавілі чарговы гістарычны максімум

5
Пазыкі бізнэсу перад беларускімі банкамі абнавілі чарговы гістарычны максімум

У апошнія два месяцы запазычанасць расце значна хутчэй, чым раней.

Агульная сума запазычанасці карпаратыўных кліентаў за банкаўскія крэдыты на 1 снежня перавысіла 58,2 рублёў. Прычым, як вынікае са звестак, якія апублікаваў Нацбанк, у апошнія два месяцы гэтая лічба расце значна хутчэй, чым раней.

Калі ў папярэднія месяцы 2024 года крэдытная запазычанасць юрыдычных асоб прырастала ў сярэднім на 100-200 млн рублёў, а часам нават зніжалася, то ў кастрычніку яна нечакана вырасла амаль на 2 млрд.

У лістападзе гэты трэнд прадоўжыў - крэдытны партфель юрыдычных асоб у банках вырас яшчэ амаль на 1,8 млрд рублёў, або больш чым на 3%. Як і раней, асноўны аб'ём крэдытаў прыпадае на апрацоўчую прамысловасць - звыш 53% ад агульнай сумы доўгу.

Дарэчы, у прамысловасці рост крэдытнай запазычанасці назіраецца ўжо тры месяцы, у гандлі - пяць, а ў сельскай гаспадарцы - 10 месяцаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках