Буданаў раскрыў падрабязнасці знішчэння расейскага Мі-8 марскім дронам
5- 31.12.2024, 16:58
- 9,182
Унікальная аперацыя адбылася ў акваторыі Чорнага мора.
Аперацыя па знішчэнні расейскага гелікоптэра Мі-8 з дапамогай марскога дрона з'яўляецца гістарычнай.
Пра гэта распавёў кіраўнік ГУР МА Украіны Кірыл Буданаў, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на тэлемарафон.
З ягоных слоў, дроны Magura V5 і раней некалькі разоў атакавалі варожыя паветраныя сілы. Аднак тады расейская тэхніка ўсё ж "дацягвала" да берагавой лініі, хоць і была падбітая.
"Сёння ўпершыню гелікаптэр быў збіты, ён упаў у ваду. Гэта значыць факт знішчэння паветранай цэлі над акваторыяй Чорнага мора зафіксаваны. Другі, дарэчы, гэтак жа быў падбіты. Ён змог дацягнуць да аэрадрома, сесці на вымушаную пасадку", - распавёў Буданаў.