5 снежня 2024, Чацвер, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Выпадак Лукашэнкі апісаны ў класічнай псіхіятрыі»

24
«Выпадак Лукашэнкі апісаны ў класічнай псіхіятрыі»

Баязлівы дыктатар – гулец-выхваляка.

Дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк даў ацэнку заявам беларускага дыктатара.

- Калі параўноўваць Пуціна і Лукашэнку, другі, вядома ж, больш баязлівы, - ахарактарызаваў дыктатараў Міхаіл Падаляк на “Обычном утре”. - Яны абодва не гатовыя да сучаснага свету, абодва жывуць у ілюзіях.

Але Лукашэнка больш баязлівы, а таму больш разумна глядзіць на наступствы, якія яго могуць чакаць.

Пуцін - бязмежнік найвышэйшага класа. Яму ўсе наступствы абсалютна абыякавыя. Пры гэтым паколькі ён вельмі закамплексаваны чалавек, гвалт з'яўляецца для яго спосабам унутранага кампенсавання раздражнення.

З псіхалагічнага пункту гледжання Падаляк, які мае медыцынскую адукацыю, патлумачыў і шэраг заяў Лукашэнкі.

- Для баязлівых людзей наяўнасць чагосьці моцнага і пагроз - адзінае, што захоўвае іх у розуме.

Беларусь лукашэнкаўскага тыпу і Расея пуцінскага тыпу не канкурэнтныя. Яны нічога не могуць прапанаваць нават сваім грамадзянам - ні адкрытых межаў, ні кар'ерных магчымасцяў, ні магчымасці падвысіць якасць жыцця.

Усе падобныя рэжымы толькі пераконваюць сваіх грамадзян у тым, што мы самыя лепшыя, жывём у лагеры, у галечы, але нас усе баяцца.

Напраўду ўсяго баяцца яны самі, людзі, якія кіруюцца прымітыўнай моладзевай логікай, як падлетак, які палохае ўсіх у двары тым, што ў яго таты ёсць вялікі нож. Усё гэта апісана ў класічнай псіхіятрыі.

Менавіта таму Лукашэнка кажа, дайце нам балістыку, дайце нам «Арэшнік».

Але, падкрэслю: ніякага "Арэшніка" не існуе. Ёсць класіфікаваныя міжкантынентальныя балістычныя ракеты малой, сярэдняй і вялікай далёкасці.

Таму мець падобныя ракеты ў сябе для Беларусі - гэта наогул парушэнне Дамовы аб нераспаўсюджанні ракет. Не кажучы ўжо пра ядзерную зброю, пра якую таксама шмат казаў беларускі дыктатар.

Ён робіць заявы дзеля саміх заяў, нездарма многія на іх рэагуюць як на анекдоты.

Але калі казаць сур'ёзна, то ён не з'яўляецца суб'ектам палітычнага жыцця, нават рэгіянальнага ўзроўню. Ён не ўплывае на пастановы, якія прымаюцца, нават у рамках Саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі.

То бок, яму даводзяць, што трэба рабіць ці гаварыць з важнага для Расеі, у астатнім ён можа казаць усё, што хоча. Не ён будзе вызначаць тое, што далей будзе адбывацца ў гэтым рэгіёне.

Адпаведна, размяшчэнне на тэрыторыі Беларусі ўсялякай зброі не азначае, што яе будуць выкарыстоўваць. Яшчэ раз паўтару, Лукашэнка баязлівейшы і хітрэйшы за Пуціна, ён разумее наступствы, таму нічога падобнага рабіць не будзе.

Толькі брававаць: глядзіце, што ў мяне ёсць, я тут з братам дамовіўся, ён мне даў. Гэта разлічана на хатніх гаспадынь.

Гэта Пуцін - гулец на эскалацыю і, безумоўна, будзе працягваць эскалаваць, таму што не атрымлівае ад Захаду адказу. А Лукашэнка – гулец-выхваляка. І справа нават не ў тым, што ён сам не наважыцца выкарыстоўваць нейкую зброю. У яго ўвогуле няма такіх правоў.

Нагадаю, нядаўна ён заявіў, маўляў, мы не давалі дазволу атакаваць Украіну з нашай тэрыторыі, расейцы павінны былі сысці пасля вучэнняў, але чамусьці павярнулі ва Украіну. Гэта значыць, мы тут наогул не пры справах.

Гэта пра тое, што Лукашэнка баіцца магчымых судовых працэсаў у будучыні і спрабуе адскочыць, бо, безумоўна, тэрыторыя Беларусі выкарыстоўвалася як плацдарм. І гэта ў кожным выпадку юрыдычная адказнасць, - адзначыў дарадца ўкраінскага прэзідэнта.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках