Сірыйскі дыктат пасыпаўся
- ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «ДЕНЬ ОПРИЧНИКА» БАШАР АСАД
- 4.12.2024, 16:53
- 7,438
Гэта можа стаць прадвеснікам «вынасу» Пуціна з Крамля.
Адзін з найбуйнейшых сірыйскіх гарадоў Алепа паспяхова ўзялі пад кантроль (ці яго большую частку) паўстанцы. Дзяржаўнае войска разам з расейскімі вайскоўцамі ўцяклі. На чарзе - Хама ў цэнтральнай частцы Сірыі.
Калі рэжым Башара Асада, які зараз адседжваецца ў Маскве ў чаканні аўедыенцыі Пуціна, абрынецца, то ўплыў Масквы на Блізкім Усходзе аслабне. А злыя языкі кажуць, аптымісты думаюць, што гэта можа стаць прадвеснікам «вынасу» Пуціна з Крамля.
Наўрад ці няўдачы па падтрымцы арабаў могуць адбіцца на расейскай уладзе мацней, чым правал на ўкраінскім фронце ўвосень 2022 года. Адно зразумела ўсім - у Расеі няма рэзерваў для адкрыцця паўнавартаснага другога фронту.
Максімум, што можа прапанаваць Асаду расейская ўлада - квіток да Растова.
Тэлеграм-канал «День опричника»