VOLSKI выступіць з вялікім калядным канцэртам у Варшаве
- 4.12.2024, 17:50
- 1,584

Арганізатары абяцаюць сапраўднае свята, поўнае пераднавагодніх цудаў і чараўніцтва.
21 снежня 2024 года ў варшаўскім Odessa Club адбудзецца незабыўны калядны рок-канцэрт гурта VOLSKI.
Арганізатары абяцаюць цудоўны музычны паказ, напоўнены цёплымі каляднымі песнямі з розных праектаў, разнастайнымі хітамі, праверанымі часам, а таксама нечаканымі дуэтамі і запрошанымі музыкамі.
Канцэрт абяцае стаць сапраўдным святам, поўным пераднавагодніх цудаў і чараўніцтва.
Дата і час: 21 снежня 2024 года, 20:00 (уваход з 19:00).
Месца правядзення: Odessa Club, Ul. Kolejowa 8/10, Warszawa.
Квіткі можна набыць па спасылцы.
