У Тбілісі затрыманы адзін з лідараў апазіцыі
7- 4.12.2024, 17:49
- 6,748
Ідуць ператрусы ў офісах партый.
У Грузіі сілавікі праводзяць ператрусы ў офісах апазіцыйных партый. Сярод іх - офісы партый «Адзінства - Нацыянальны рух» і «Кааліцыя за перамены». Пра гэта ў сераду, 4 снежня, паведамляе «Рэха Каўказа».
Заснавальнік тэлекампаніі «Мтавары» і апазіцыйнай партыі «Ахалі», лідар «Кааліцыі за перамены» Ніка Гварамія быў затрыманы паліцыяй каля офіса сваіх хаўруснікаў - партый «Гірчы-больш свабоды» і «Дроа» - пасля таго, як прадстаўнікі МУС правялі там ператрус.
Затрыманы і сябра «Кааліцыі за перамены» актывіст Гела Хасая.
Раней паліцыя зайшла ў дом адміністратара фэйсбук-платформы «Даітове» Іллі Глонці.
«Даітове» - платформа, на якой удзельнікі і арганізатары пратэстных акцый дзеляцца рознага кшталту інфармацыяй аб мітынгах.