5 снежня 2024, Чацвер, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка разумее, што NATO можа развязаць пытанне з дыктатурай у Беларусі»

12
«Лукашэнка разумее, што NATO можа развязаць пытанне з дыктатурай у Беларусі»
ІГАЛЬ ЛЕВІН

Дыктатар чапляецца за ўладу.

Чаму Лукашэнка тут жа заявіў пра гатоўнасць размясціць расейскі «Арэшнік»?

Пра гэта ў эфіры «Еўрарадыё» распавёў вайсковы эксперт, афіцэр запасу Арміі абароны Ізраіля Ігаль Левін:

— Мы бачым, як хутка могуць адбывацца працэсы — Алепа за тры дні, хаця доўгія гады здавалася, што можа пайсці не так для рэжыму Асада. Але ўсё пачалося раптам, без абвяшчэння вайны, імклівым наскокам.

Лукашэнка цудоўна разумее, што такім жа імклівым наскокам NATO можа развязаць пытанне з дыктатурай у Беларусі, таму хоча сабе нейкіх гарантый: ядзерную зброю, саюзную дзяржаву, расейскія войскі ці наймітаў — не важна. Нейкая агульная знітоўка з Масквой, якая не дасць Еўропе і NATO пры тых ці іншых раскладах хутка развязаць пытанне з яго дыктатурай.

Лукашэнка - дыктатар, але ён не дурань, інакш не ўтрымаўся б столькі часу ва ўладзе. І як чалавек хітры і разумны, ён чапляецца за ўладу і хоча гарантый. Адсюль усе размовы пра ядзерную зброю, расейскае войска, пра яго незацікаўленасць удзельнічаць у канфліктах, і гэтак далей.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках