Пятая запар партыя матча за сусветную шахматную карону скончылася ўнічыю
3- 4.12.2024, 19:04
- 2,802
Наступная партыя пройдзе 5 снежня.
Кітаец Дзін Ліжэнь згуляў унічыю з індыйцам Гукешам Дамараджу ў восьмай партыі матча за сусветную шахматную карону, які праходзіць у Сінгапуры.
Дзін Ліжэнь гуляў белымі фігурамі.
Лік у матчы за шахматную карону пакуль роўны — 4:4. Наступная партыя адбудзецца 5 снежня.
Дзін Ліжэнь перамог у першай партыі, саступіў у трэцяй, іншыя скончыліся ўнічыю.
Дзін Ліжэнь стаў чэмпіёнам свету, перамогшы летась на тай-брэйку расейца Яна Няпомняшчага. Індыец сёлета перамог на турніры прэтэндэнтаў і атрымаў права згуляць супраць дзейнага чэмпіёна.
Удзельнікі тытульнага матчу з прызавым фондам $2,5 млн правядуць да 14 партый у класічныя шахматы, у выпадку роўнасці балаў адбудзецца тай-брэйк.