Расейскі карабель абстраляў нямецкі гелікаптэр у Балтыйскім моры сігнальнымі боепрыпасамі
5- 4.12.2024, 20:03
- 6,264
Падрабязнасці.
Расейскі карабель абстраляў нямецкі гелікаптэр у Балтыйскім моры сігнальнымі боепрыпасамі. Пра гэта са спасылкай на агенцтва dpa паведамляе BILD. Гелікаптэр выконваў выведную місію.
Міністарка замежных справаў ФРГ Аналена Бербок згадала пра інцыдэнт у кулуарах сустрэчы NATO ў Брусэлі. Паводле ейных словаў, Нямеччына ўзмоцніць кантроль за трубаправодамі і кабелямі перадачы звестак у Балтыйскім моры. Узмоцніцца таксама абарона крытычнай інфраструктуры з дапамогай патрулёў.
У якасці прычыны Бербок назвала гібрыдныя атакі з боку Расеі і яе хаўруснікаў. Інцыдэнт з гелікаптэрам – чарговы эпізод гэтага доўгага супрацьстаяння. Так, у лістападзе былі пашкоджаныя два оптавалакновыя кабелі. Адзін з іх звязваў Нямеччыну і Фінляндыю, другі – Швэцыю і Літву. Швэдскія ўлады падазраюць, што ў гэтым замяшаны кітайскае карабель «Yi Peng 3», які праходзіў побач падчас пашкоджання кабеляў.
Заходнія палітыкі абвінавачваюць у жаданні аслабіць Еўропу з дапамогай гібрыдных нападаў не толькі Расею і Кітай, але таксама КНДР і Іран. Гэтыя атакі ажыццяўляюцца без вядзення адкрытай вайны. Іх часта цяжка ці немагчыма прыпісаць канкрэтнаму выканаўцу.