Беларускі паляўнічы зладзіў «дыверсію» на чыгунцы
11- 6.12.2024, 10:25
- 9,202
Стрэліў у казулю, а трапіў у рэлейную шафу.
У Чэрыкаўскім раёне паляўнічы спудлаваў і замест дзічыны патрапіў у рэлейную шафу. У выніку інцыдэнту часова не працавалі святлафоры на чыгуначным пераездзе, паведамілі ў прэс-службе Дзяржкамітэта судовых экспэртыз.
У рамках праверкі высветлілася, што шафа з электраабсталяваннем была пашкоджаная стрэлам са зброі. Аператыўнікі выявілі 53-гадовага мужчыну, які ў той дзень паляваў у лесе непадалёк.
Было выяўлена, што пашкоджанні на дзвярах шафы з'яўляюцца агнястрэльнымі і «ўтвораны ў выніку аднаго стрэлу з вонкавага боку з агнястрэльнай зброі патронам, у якім выкарыстоўваўся адзінкавы набой».
«Чатыры металічныя прадметы, канфіскаваныя на месцы здарэння, з'яўляюцца элементамі боепрыпасу — часткай набою (кулі) патрона для наразной агнястрэльнай зброі калібру 7,62 мм. саманабіўным паляўнічым карабінам мадэлі «Тыгр-308», калібру 7,62 мм, прыдатным для стральбы», - паведамілі ў ГКСЭ.
53-гадовы грамадзянін растлумачыў, што паляваў у лесе на казуль, тое, што сваім стрэлам ён пашкодзіў абсталяванне чыгункі, — нават не заўважыў.
Па выніках праверачных мерапрыемстваў дзеянням паляўнічага будзе дадзеная прававая ацэнка.