Беларускага пісьменніка адзначылі прэміяй «За ўнёсак у еўрапейскае ўзаемаразуменне»
- 6.12.2024, 15:55
- 3,840
Ягоны раман у Беларусі прызналі «экстрэмісцкім».
Беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч атрымаў Лейпцыгскую кніжную прэмію «За ўнёсак у еўрапейскае ўзаемаразуменне». Быў адзначаны яго раман «Сабакі Еўропы», які ў Беларусі прызналі «экстрэмісцкім». Паведамляе «Еврорадио»
«Рады, што мая галоўная кніга ацэненая так высока, што яна чытаецца, перакладаецца, абмяркоўваецца, — піша пісьменнік на сваёй старонцы ў Facebook. - Рады апынуцца сярод лаўрэатаў гэтай прэміі - такіх, як Імрэ Кертэс, Святлана Алексіевіч, Рышард Капусцінскі, Ян Кершоў, Юрый Андруховіч, Клаўдыё Магрыс, Эрык Хобсбаўм, Славенка Дракуліч і іншых... Гэты год быў надзвычай удалы для нямецкіх і беларускіх Сабак».
Цырымонія ўрачыстага ўзнагароджання пройдзе ў рамках міжнароднай Лейпцыгскай кніжнай выставы 26 сакавіка 2025 года.