Грузінскі баец UFC ледзь не пабіўся з расейцам перад прэс-канферэнцыяй
7- 7.12.2024, 13:41
- 5,608
Мераб Двалішвілі пасварыўся са стрыечным братам Хабіба Нурмагамедава.
Расейскі баец Умар Нурмагомедаў і чэмпіён UFC у найлягчэйшай вазе грузінаў Мераб Двалішвілі ледзь не зладзілі бойку перад прэс-канферэнцыяй да турніру UFC 311 у Лос-Анджэлесе.
Байцы ўчынілі слоўную сварку і былі гатовыя ўжо пабіцца, але магчымую сутычку прадухіліла служба бяспекі.
Умар Нурмагамедаў, стрыечны брат экс-чэмпіёна UFC у лёгкай вазе Хабіба Нурмагамедава, 18 студзеня правядзе бой супраць Мераба Двалішвілі на турніры UFC 311.