22 снежня 2024, Нядзеля, 6:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Двое дарослых і дзіця загінулі ў жудасным ДТЗ у Магілёўскай вобласці

21
Двое дарослых і дзіця загінулі ў жудасным ДТЗ у Магілёўскай вобласці

Легкавік рэзнуўся ў грузавік.

Сёння на 117 км аўтадарогі Р-43 мяжа РФ – Крычаў – Бабруйск – Івацэвічы адбылася трагічная аварыя. Паводле папярэдніх звестак, кіроўца аўтамабіля KIA не справіўся з кіраваннем, дапусціў занос, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з грузавіком MAN.

У выніку здарэння загінулі ўсе тры чалавекі, якія знаходзіліся ў легкавым аўтамабілі: мужчына, жанчына і дзіця.

На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ, МНС і следча-аператыўная група. На ўказанне Міністра ўнутраных справаў Івана Кубракова на месца здарэння выехаў асабіста кіраўнік ГУ ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў.

Кіроўцам рэкамендуецца захоўваць асцярожнасць, выбіраць бяспечную хуткасць і браць да ўвагі дарожныя ўмовы і ўмовы надвор’я, а таксама перад пачаткам манеўру абавязкова пераканацца ў яго бяспецы.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках