12 снежня 2024, Чацвер, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ды што там адбываецца?»: відэа з Берасця выклікалі шмат пытанняў у беларусаў

47
«Ды што там адбываецца?»: відэа з Берасця выклікалі шмат пытанняў у беларусаў

Дзіўныя персанажы ходзяць па вуліцах.

У TikTok апублікавалі відэа, дзе паказалі фрагменты святкавання 85-годдзя Берасцейскай вобласці. Выгляд людзей, якія трапілі ў кадры, выклікаў шмат пытанняў у каментатараў, піша «Телеграф».

Так, на адным з відэа паказалі чалавека, як мяркуецца, у скафандры касманаўта, які павольна гуляў сярод людзей у звычайным адзенні, прыцягваючы іх погляды.

@maruk.by #беларусь #realbrest #денисмарук #брест ♬ оригинальный звук - 𝑨𝒅𝒂𝒎𝒔𝑺𝒘𝒂𝒓𝒐𝒗𝒔𝒌𝒊☑️

На другім «персанажаў» ужо больш: дзяўчына з крыламі бусла, чалавек з чырвонай ружай на галаве і не толькі.

@maruk.by #брест #денисмарук #realbrest #беларусь ♬ оригинальный звук - 𝑨𝒅𝒂𝒎𝒔𝑺𝒘𝒂𝒓𝒐𝒗𝒔𝒌𝒊☑️

На трэцім роліку можна было ўбачыць, імаверна, анёла, які трымаў святочную эмблему. Усё відэа суправаджала загадкавая музыка.

@maruk.by #беларусь #realbrest #денисмарук #брест ♬ оригинальный звук - 𝑨𝒅𝒂𝒎𝒔𝑺𝒘𝒂𝒓𝒐𝒗𝒔𝒌𝒊☑️

«Ды што там адбываецца?» - спытала каментатарка пад адным ролікам.

«А хто галоўны рэжысёр гэтага свята?» - пацікавіўся іншы.

«Мяркуючы па ўсім, Дэвід Лінч», - адказалі яму.

Дэвід Лінч - амерыканскі кінематаграфіст і рэжысёр фільмаў, характэрныя рысы творчасці якога - сюррэалізм, тэмы сноў і ілюзорнасці рэальнасці.

Камусьці вобраз касманаўта спадабаўся: «Класны ўбор».

«Вось гэты скафандр распрацаваны ў Беларускім НДІ», - выказаў меркаванне яшчэ адзін карыстальнік TikTok.

«Сон пры тэмпературы 38,5», - напісаў пад іншым ролікам юзэр.

Нехта паскардзіўся, што свята арганізавалі толькі ў абласным цэнтры: «Дзень нараджэння вобласці, а свята толькі ў самім Берасці. Іншыя гарады - гэта так...Крыўдна»

«Сёння была, вельмі ўсё душэўна, дзякуй за свята!!!» - падзякавала іншая карыстальніца TikTok.

«Баль сатаны нервова паліць у баку», – падзяліўся бачаннем трэці.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках