У Мазыры адбыўся выпадак, прыдатны для пачатку вострасюжэтнага фільма
12- 8.12.2024, 19:48
- 14,242
Прыйшлося выклікаць МНС.
Мазырскім ратавальнікам прыйшлося вызваляць жыхара горада з палону ўласнага матраца. Яго спружына моцна ўпілася ў нагу маладому чалавеку, пакуль той спаў, паведамляе тэлеграм-канал «Мазыр».
Званок ратавальнікам паступіў раніцай аб 11.56. Відаць, незадоўга да гэтага 19-гадовы хлопец з Мазыра прачнуўся і зразумеў, што сур'ёзна захрас у матрацы.
Самастойна вызваліцца ўжо не атрымалася. Падмогі іншых (усё адбылося ў інтэрнаце), відаць, таксама было недастаткова.
У выніку вызвалялі хлопца працаўнікі МНС. Для гэтага ім спатрэбілася дапамога «абцугоў і мускульнай сілы».
Паведамляецца, што пасля вызвалення хлопца перадалі медыкам і шпіталізавалі.