22 снежня 2024, Нядзеля, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Новы прэзідэнт Фінляндыі паказаў сваё стаўленне да Пуціна ў адказе на адно пытанне

13
Палітолаг: Новы прэзідэнт Фінляндыі паказаў сваё стаўленне да Пуціна ў адказе на адно пытанне
АРКАДЗЬ МОШЭС

Эпоха прагматычнага супрацоўніцтва стала гісторыяй.

Прэзідэнтам Фінляндыі стаў экс-прэм'ер краіны Аляксандр Стуб. Што чакаюць у Фінляндыі ад новага прэзідэнта?

Такое пытанне сайт Charter97.org задаў дырэктару даследчай праграмы па Расеі, Усходнім суседстве ЕЗ і па Еўразіі ў Фінскім інстытуце міжнародных дачыненняў Аркадзю Мошэсу:

- Падчас прэзідэнцкай кампаніі на першы план выйшлі пытанні гарантавкання нацыянальнай бяспекі Фінляндыі, бо пытанні эканомікі не ўваходзяць у кампетэнцыю прэзідэнта. Думаю, што ад Стуба чакаюць паспяховай працы, перш за ўсё, у гэтай галіне. Ад яго чакаюць, што ён будзе дзейнічаць у адпаведнасці з выказанай ім праграмай, прасоўваючы поўную і па магчымасці скарэйшую інтэграцыю Фінляндыі ў NATO і ўмацоўваючы бяспеку краіны.

- Адзін з галоўных страхаў, які агучваюць расейскія ўлады, гэта з'яўленне ў Фінляндыі баз NATO пасля ўступлення краіны ў Альянс. Ці стаіць гэтае пытанне на парадку дня ў фінскім грамадстве?

- Пакуль не. Мы ведаем пазіцыю новага прэзідэнта Фінляндыі: калі спатрэбіцца, то ядзерная зброя можа з'явіцца на тэрыторыі краіны, але зараз гэтае пытанне ў практычным плане не стаіць. Думаю, што інтэграцыя будзе адбывацца праз нарошчванне ўдзелу фінаў у агульных мерапрыемствах NATO. Напрыклад, нядаўна паведамлялася, што фінскія самалёты і лётчыкі паляцяць у Румынію. Гэта дастаткова цікава і паказальна.

Будуць і двухбаковыя дамовы. Ёсць ужо дамова з амерыканцамі аб тым, што яны могуць выкарыстоўваць вайсковыя аб'екты на тэрыторыі Фінляндыі для сваіх трэніровак і завозу зброі і абсталявання, якое ім можа спатрэбіцца. Але гэта не нейкая радыкальная змена пазіцыі краіны, бо яна рухалася ў гэтым кірунку і раней.

- Што можа змяніцца ў пытанні падтрымкі Украіны? Дачыненні з Расеяй?

- Што да падтрымкі Украіны нічога не можа змяніцца. У сілу гістарычнай памяці аб «зімовай вайне», а таксама праз «сек'юрытызацыю» свядомасці, якая адбылася ў апошнія гады, фінскае грамадства мяркуе, што Украіне трэба дапамагаць. Вакол гэтага існуе практычна нацыянальны кансэнсус. За два гады Фінляндыя адправіла ўжо амаль на два мільярды еўраў вайсковай дапамогі Украіне, што для маленькай краіны дастаткова вялікая сума.

Што да стасункаў з РФ, то Стуб відавочна зыходзіць з таго, што эпоха прагматычнага супрацоўніцтва стала гісторыяй. Дачыненні Фінляндыі і Расеі, магчыма, ужо ніколі не вернуцца да тых, што існавалі да 24 лютага 2022 года. Канкрэтныя пытанні, напэўна, будуць неяк развязвацца, але і гэта не факт. Напрыклад, пытанне аб тым, што рабіць з мяжой: адкрываць ці так і трымаць яе закрытай? Відавочна, што масавага ціску на карысць адкрыцця мяжы няма.

Адзначу, што Стуб катэгарычным «Не» адказаў на зададзенае падчас дэбатаў пытанне «Калі патэлефануе Пуцін, ці возьмеце вы слухаўку?». Гэтай фразай ён падкрэсліў, што для яго стасункі на вышэйшым палітычным узроўні з кіраўніцтвам РФ да моманту заканчэння вайны ва Украіне немагчымыя.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках