Еўрадэпутатка: Лукашэнка павінен паўстаць перад судом
6- 22.03.2024, 15:52
- 7,308
Ізабэль Сантас заклікала ўзмацніць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.
Еўрадэпутатка ад Партугаліі, «хросная» палітзняволенай, актывісткі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліны Шарэнды-Панасюк Ізабэль Сантас у інтэрв'ю сайту Charter97.org заклікала ўзмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі.
- Беларуская палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк праходзіць праз здзекі: бесперапынныя «пакаранні» адзіночным зняволеннем, дадатковы тэрмін зняволення, псіхіятрычная экспертыза, адсутнасць доступу да адваката, збіццё з боку іншых зняволеных - спіс бясконцы. Чаму такая жорсткасць?
- Тое, што адбываецца з Палінай, - гэта адлюстраванне крайняй жорсткасці гэтага аўтарытарна-дыктатарскага рэжыму. Нагадаю, што Беларусь падпісала міжнародныя дамовы ў стаўленні да правоў чалавека, абавязаная іх выконваць. Тое, што адбываецца з правамі чалавека ў Беларусі, непрымальнае і недапушчальнае.
Паліна - актывістка, смелая і вельмі адважная маладая жанчына, а таксама маці двух маленькіх хлопчыкаў. Рэжым пазбаўляе гэтых двух хлопчыкаў іх маці, яе фундуша ў іх развіццё і адукацыю.
Нам трэба змагацца супраць гэтага. Нам трэба вельмі моцна рэагаваць на тое, што адбываецца ў Беларусі. Нам трэба гучна асудзіць гэтыя “выбары”, якія нядаўна прайшлі нібыта, і гэты фальшывы рэжым. Лукашэнка - марыянетка Пуціна.
У Еўрапарламенце я была першай, хто ўключыў імя Паліны Шарэнды-Панасюк у рэзалюцыю, якая заклікае да вызвалення ўсіх палітвязняў, у тым ліку заклік да вызвалення Паліны. Мы не перастанем змагацца за Паліну і за іншых зняволеных, за іх сем'і, якія таксама зазнаюць пераслед.
Гэта сапраўдная ганьба, што ў 21 стагоддзі мы ўсё яшчэ сутыкаемся з рэжымам Лукашэнкі.
— Спадарыня Сантас, неабходна сказаць вам вялікі дзякуй за тое, што вы з'яўляецеся «хроснай» Паліны Шарэнды-Панасюк. Чаму, на вашу думку, важна праводзіць кампаніі ў абарону беларускіх палітвязняў?
- Заўсёды важна мабілізаваць меркаванне людзей ва ўсім свеце, павышаць дасведчанасць аб тым, што адбываецца ў Беларусі, асуджаць такія выпадкі. Я нарадзілася ва ўмовах дыктатуры рэжыму Салазара. Я вельмі добра ведаю, наколькі важная была падтрымка еўрапейскіх дэмакратычных краін для таго, каб змагацца з дыктатурай і прыйсці да дэмакратыі.
Маючы гэты досвед, выдатна разумеючы важнасць прыцягнення ўвагі, я заўсёды праводжу і буду праводзіць кампаніі ў абарону Паліны і іншых мужчын і жанчын, якія знаходзяцца ў турме. Многія з іх з'яўляюцца ахвярамі парушэнняў правоў чалавека і бесчалавечнага абыходжання, якое прыніжае годнасць. Сярод іх ёсць тыя, хто быў забіты. Я заўсёды буду падвышаць дасведчанасць ва ўсім свеце, спрабуючы абараніць іх і заклікаць да іх вызвалення.
- Ужо два месяцы аб Паліне Шарэндзе-Панасюк няма навін: яна знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі, няма лістоў, няма інфармацыі, да яе закрыты доступ для яе адваката. Што вы адчуваеце з гэтай нагоды?
- Моцную злосць! Я ў не сабе праз тое, што адбываецца. Гэта злачынна. Гэта немагчыма прыняць. Сям'я мае права ведаць, што з ёю адбываецца.
Сям'я мае права на тое, каб Паліна жыла з разам імі нармальным жыццём, нягледзячы на тое, што яна думае пра Лукашэнку. Ніхто не мае права рабіць тое, што робіць Лукашэнка, пазбаўляючы сям'ю Паліны, гэтых дваіх дзяцей яе прысутнасці і пераследуючы кагосьці за тое, што яны хацелі дэмакратыі, свабоды для народа.
Міжнародная супольнасць павінна быць вельмі моцнай і яснай у стаўленні да такіх рэчаў.
- Сярод беларускіх дэмакратычных сіл гучаць заклікі ўзмацніць жорсткасць санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі ў адказ на жорсткае абыходжанне з палітзняволенымі. Які ваш пункт гледжання?
- Мой пункт гледжання вельмі выразны. Нам трэба ўзмацніць санкцыі супраць Лукашэнкі і ягоных паплечнікаў. Вельмі важна, каб міжнародная супольнасць паказала ім, што ім насамрэч трэба гэта спыніць. І яны спыняць толькі ў той момант, калі ім давядзецца баяцца міжнароднай супольнасці, калі яны адчуюць на сваёй шкуры наступствы таго, што яны робяць з гэтымі добрымі смелымі людзьмі, якія змагаюцца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.
А нам трэба падтрымліваць змагароў у турмах. Нам неабходна падтрымаць сем'і, а таксама падвышаць дасведчанасць усяго свету аб барацьбе з Лукашэнкам. Лукашэнка мусіць паўстаць перад судом за тое, што ён робіць у Беларусі, а таксама ва Украіне.
- Што вы хацелі б сказаць тым беларусам, якія супраць рэжыму Лукашэнкі?
- Заўсёды можна і заўсёды трэба змагацца з аўтарытарным рэжымам. Нельга іх цярпець. Неабходна іх асуджаць. Трэба змагацца да канца - і ў гэтай барацьбе з дыктатурай можна перамагчы.
Мы [у Партугаліі] святкуем сёлета 50-годдзе нашай рэвалюцыі, якая дала нам свабоду і прывяла нас да дэмакратыі. Мы з'яўляемся добрым прыкладам таго, што гэта магчыма, што дэмакратычныя сілы могуць перамагчы, што можна пабудаваць адкрытае сучаснае грамадства з яго еўрапейскімі каштоўнасцямі: павагай правоў чалавека, дэмакратыяй, развіццём, талерантнасцю і дабрабытам.
Беларусы таксама могуць пераадолець гэты перыяд дыктатуры і пабудаваць дэмакратычнае, сучаснае і моцнае грамадства з еўрапейскімі каштоўнасцямі.