106 гадоў таму была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка
26- 9.03.2024, 16:05
- 3,420

Выканальны камітэт Рады Усебеларускага з'езда прыняў Другую ўстаўную грамату.
9 сакавіка 1918 года Выканальны камітэт Рады Усебеларускага з'езда прыняў Другую ўстаўную грамату, у якой абвяшчалася пра стварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі – нацыянальнай дзяржавы, якая аб'ядноўвае ўсе землі, дзе «беларускі этнас мае колькасную перавагу».
Тэкст граматы складаўся з васьмі пунктаў. Часова заканадаўчую ўладу ў БНР брала на сябе Рада Усебеларускага з'езда.
Абвяшчаліся правы і вольнасці грамадзянаў і народаў Беларусі: свабода слова, друку, сходаў. Была скасаваная прыватная ўласнасць на зямлю, вызначаная даўжыня працоўнага дня 8 гадзінаў.
18 сакавіка Рада Усебеларускага з'езда была перайменаваная ў Раду БНР, якая 25 сакавіка абвесціла Трэцюю статутную грамату, што абвяшчала незалежнасць БНР.
