23 лiстапада 2024, Субота, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як за Вітаўтам нашая дзяржава стала самай вялікай у Еўропе

3
Як за Вітаўтам нашая дзяржава стала самай вялікай у Еўропе
Мапа Вялікага Княства Літоўскага

ВКЛ было ад мора да мора.

Прыблізна ў 1377 годзе памёр князь Альгерд, пасля ягонай смерці пачалася вайна за ўладу ў княстве паміж ягоным сынам Ягайлам і братам Альгерда, Кейстутам, піша сайт vklby.com.

Неўзабаве, Ягайла забівае Кейстута, здолеўшы прывабіць яго разам з сынам Вітаўтам у Крэва, нібыта для мірных перамоў. На будучага вялікага князя Вітаўта таксама рыхтаваўся замах, але яму ўдалося збегчы да крыжакоў.

Пасля ўцёкаў Вітаўт пры дапамозе крыжакоў пачаў вайну супраць Ягайлы. У сваю чаргу Ягайла ў 1385 годзе падпісвае Крэўскую унію, згодна з якой пераходзіць у каталіцкую веру, бярэ за жонку польскую каралеву Ядзвігу, становіцца каралём польскім і абяцае далучыць княства літоўскае з усімі землямі да кароны польскай.

Перамога ў міжусобнай вайне за ўладу ў ВКЛ пачала схіляцца на бок Вітаўта. Аднак ён выдатна разумеў, хоць на ягоным баку больш перамог і паноў, а тры чвэрці тэрыторыі ў яго пад кантролем, трэба мірыцца з Ягайлам, бо крыжакі не выпусцяць шанец скарыстацца вайной паміж імі і захопяць спачатку Літву, а потым возьмуцца за Польшчу.

Ягайла так жа разумеў усю складанасць сітуацыі і пагадзіўся на мір з Вітаўтам. Вайна скончылася Астроўскім пагадненнем у 1392 годзе, адпаведна з якім Вітаўт прызнаецца Вялікім князем Літоўскім, Рускім і Жамойцкім. Разам з прызнаннем Вітаўта вялікім князем Літоўскім да тэрыторыі ВКЛ далучаліся Валынь, Луцк і Уладзімір-Валынскі.

Пасля заканчэння вайны з Ягалам Вітаўт узяўся за ўмацаванне і пашырэнне тэрыторый ВКЛ, так у вайне 1401-1404 гадоў ён змог далучыць Смаленскае княства.

Нягледзячы на відавочнае ўзмацненне і пашырэнне княства, пагроза яго існавання прадаўжала зыходзіць з поўначы, дзе знаходзіўся магутны вораг, Тэўтонскі Ордэн. У вайне з ім і трэба было Вітаўту вызначыць, ці здолее ён застацца вялікім князем, а ВКЛ - захаваць сваё існаванне.

Вайна з ордэнам пачалася ў 1409 годзе з паўстання ў жамойтаў, якая хоць і адышла да Ордэна, але ВКЛ прадаўжала ўважаць яе за сваю тэрыторыю. Вызначальнай падзеяй у гэтай вайне стала Грунвальдская бітва.

15 ліпеня 1410 года адбылася вялікая бітва паміж Тэўтонскім ордэнам з аднаго боку і ВКЛ з Польшчай з другога. Значнасць перамогі ў гэты дзень была велізарнай, бо абодва бакі сабралі вялікія сілы на полі бітвы.

Перамога была на баку Вітаўта і Ягайлы, яны змаглі падолець аднаго з самых магутных ворагаў ва ўсёй Еўропе. Гэтая бітва каштавала Тэўтонскаму ордэну страты магутнасці і з часам, спынення яго існавання. ВКЛ і Польшча пасля перамогі сталі ў шэраг першаразрадных дзяржаў той эпохі.

Перамогшы на Грунвальдзе, Вітаўт выратаваў княства Літоўскае ад знішчэння, вярнуў сабе жамойтаў, пазбавіўся ад моцы і пагрозы Тэўтонскага ордэна. Паводле дамовы з Ягайлам, пасля гэтай перамогі Вітаўт атрымаў Падоле (ўкраінскія землі ў вярхоўях сярэдняй частцы Дняпра), а Літва і Польшча ўклалі ў 1413 годзе з Гарадзельскую унію аб хаўрусе.

Пасля перамогі над Тэўтонскім ордэнам Вітаўт не спыніўся і прадаўжаў займацца далейшым умацаваннем і пашырэнне Вялікага Княства Літоўскага. Ён за час свайго кіравання зджолеў далучыць да ВКЛ шырокія тэрыторыі на ўсходзе: Арлоўскую, Калужскую, Курскую, Тульскую і Смаленскую землі, тым самым перасунуўшы межы з Маскоўскім княствам на ўсход ад Вязьмы, у раёне Мажайска. На поўдні, Ніжнюю Падолію - землі паміж ніжнім цягам Днястра і Дняпра.

За Вітаўтам Вялікае Княства Літоўскае стала самай магутнай і вялікай дзяржавай ва ўсходняй Еўропе. Яго тэрыторыя распасціралася ад Балтыйскага да Чорнага мора. Ні да, ні пасля смерці Вялікага Князя Вітаўта, ВКЛ ніколі не валодала такой сілай і магутнасцю.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках