22 снежня 2024, Нядзеля, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медык з Віцебска знішчыла 4,5 тысячы доз вакцыны ад COVID-19

6
Медык з Віцебска знішчыла 4,5 тысячы доз вакцыны ад COVID-19

Яна баялася крытыкі начальства.

У Віцебску памочніцу лекара аднаго з філіялаў мясцовай лякарні абвінавачваюць у знішчэнні вакцын ад COVID-19, піша Vitebsk.biz.

Як заяўляюць у пракуратуры, са снежня 2021-га да 1 ліпеня 2022 года жанчына завышала ў журнале ўліку звесткі аб вакцынах супраць COVID-19, скарыстаныя для насельніцтва. Потым яна знішчыла больш за 4,5 тысячы доз прышчэпак на агульную суму больш за 52,5 тысячы рублёў.

Свае дзеянні жанчына патлумачыла тым, што хацела "пазбегнуць негатыўнай крытыкі на свой адрас з боку кіраўніцтва".

Пракуратура выставіла ёй абвінавачанне ў наўмысным знішчэнні дзяржаўнай маёмасці ў асабліва буйным памеры. Віцеблянцы пагражае ад сямі да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках