23 лiстапада 2024, Субота, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як князь Вітаўт абараняў землі, здабытыя вялікім Альгердам.

Як князь Вітаўт абараняў землі, здабытыя вялікім Альгердам.

Гісторыя бітвы пад Мсціславам.

Да сярэдзіны 14-га стагоддзя князь Альгерд імкліва пашырае ўладанні Вялікага княства на ўсходзе, далучаючы ўдзельныя княствы Смаленшчыны. У 1358 годзе войска Альгерда напала на Мсціслаў, тэрыторыя якога ўваходзіла ў склад Смаленскага княства, піша «Литвин».

Гэтая вайсковая аперацыя не была звычайным набегам літвінаў на ўсходніх суседзяў. Заваяваны ўдзел стаў часткай Вялікага княства Літоўскага. Кіраўніком горада вялікі князь літоўскі прызначыў свайго роднага сына Кіргайлу. Праз некаторы час, пасля ягонай смерці, улада перайшла да князя Лугвенія, які даводзіўся братам Вітаўту.

У 1386 годзе вярнуць трон паспрабаваў смаленскі князь Святаслаў – найбліжэйшы хаўруснік полацкага князя Андрэя. Дачакаўшыся ад'езду ў польскі Кракаў запрошанага на вяселле Ягайлы і каранацыйныя ўрачыстасці князя Лугвенія, Святаслаў пастанавіў не ўпускаць момант і неадкладна вярнуць анэксаваныя ў яго Альгердам землі. Пакуль захоплены горад заставаўся без нагляду ліцвінскіх уладароў, смаленскі князь склікаў вялікае воінства і рушыў да муроў горада. Ужо 7 траўня ўвесь горад быў шчыльна аточаны дружынамі Святаслава.

Захапіць хутка Мсціслаў не ўдалося. Баяры зачынілі брамы і здаліся свайму былому гаспадару, захоўваючы вернасць Лугвенію. Аблога прадаўжалася цягам 11-ці дзён. Дружыны Святаслава метадычна руйнавалі размешчаныя побач з Мсціславам вёскі, сялян рабавалі і забівалі, вымагаючы ў іх апошнюю маёмасць. Па ўсёй акрузе гойсалі атрады шукальнікаў лёгкай нажывы. Аднак, нягледзячы на ўсе налёты, падкопы, нягледзячы на ўсё спусташэнне мясцовасці, спробы смалян узяць Мсціслаў зморам і штурмамі не ўвянчаліся поспехам. Муры горада працягвалі супрацьстаяць ворагу і вытрымалі ўсе атакі літвінаў.

29 красавіка на дапамогу гараджанам і атрадам літвінаў у Мсціславе падаспела войска ВКЛ пад кіраўніцтвам князёў літоўскіх Вітаўта, Свідрыгайлы і Лугвенія. Баявое сутыкненне адбылося на берагах ракі Віхры.

Святаслаў, заўважыўшы здалёк сцягі ворага, паспеў накіраваць свае дружыны ў атаку, але сілы былі няроўныя. Кровапралітная і жорсткая бітва не прынесла поспех дружынам Святаслава. Смаленскі князь загінуў на полі бітвы разам з іншымі субратамі па мячы, атрымаўшы ўдар дзідай проста ў сэрца. Вітаўт не шкадаваў ворагаў і ў палон бралі толькі самых адважных ваяроў.

Рэшткі смаленскага войска, страціўшы баявы дух, наважылі капітуляваць, частка воінаў кінулася ва ўцёкі. Сыны смаленскага князя Глеб і Юры сталі палоннымі пераможцаў. Праваслаўныя літвіны прадаўжалі пагоню за дэзерцірамі да самай брамы Смаленска. Горад мог стаць здабычай літвінаў, але смаленскія баяры наважылі не ўвязвацца ў бойню і разгледзець справу за сталом перамоваў. Ваярам Вітаўта была прапанаваная значная сума ў абмен на абавязацельства не замахвацца на горад і жыцці яго абывацеляў.

Каб захаваць сваё жыццё, смалянам давялося адкупіцца і выплаціць даніну ворагам. На ўказанне князя Лугвенія кіраванне горадам даверылі Юрыю - сыну князя Святаслава, які пагадзіўся стаць верным даннікам Літвы. Помста за загінулага бацьку была выключаная. Ліцвінскія князі забаранілі Юрыю збіраць новае войска без дазволу ўладароў ВКЛ, у заложніках для запалохвання пакінулі ягонага брата Глеба. У 1404 годзе землі Смаленскага княства поўнасцю адышлі пад ВКЛ, якое на той час узначальваў князь Вітаўт.

Аб саюзе Смаленска і Літвы сведчыць добра захаваны дакумент - грамата князя Юрыя Святаслававіча, у якой ён дае слова знаходзіцца ў непарушным саюзе з вялікім князем Скіргайлам і каралём Польшчы Ягайлам. Датуецца пергамент 1386 годам. Пасля гэтага саюза смаляне аказаліся ўцягнутымі ў бітвы прэтэндэнтаў на ўладу ў Вялікім княстве Літоўскім. Напрыклад, яны змагаліся на баку князя Андрэя Альгердавіча за полацкія віцебскія землі. Полацак князю Андрэю ў 1387 годзе так і не ўдалося адбіць у Скіргайлы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках