Лекар: Лукашэнка можа апынуцца ў інвалідным вазку
92- 21.05.2024, 15:02
- 73,558
Нашкодзіць здароўю могуць нават пастановачныя рухі цела.
На відэакадрах, апублікаваных азербайджанскімі СМІ, бачна, з якой цяжкасцю Лукашэнку даваліся пешыя шпацыры падчас паездкі да Ільхама Аліева. Сайт Charter97.org папрасіў лекара на ўмовах ананімнасці пракаментаваць стан здароўя беларускага дыктатара:
- Складана пра нешта казаць, бо нейкіх афіцыйных дыягназаў няма. Дакладна можна сказаць, што ёсць вялікія праблемы з апорна-рухальным апаратам, каленны сустаў, мабыць, знішчаны. Не выключаю, што ёсць праблемы з хрыбетнікам. Гэтыя моманты могуць выклікаць боль, непрыемныя моманты, якія можна ўбачыць на фота.
Вельмі шмат узроставых хвароб, але, відаць, чалавек не разумее, колькі яму гадоў. Хакей, сячэнне дроў - гэта не заняткі для пенсіянера.
- Тут жа відавочна пытанне прапаганды. Не думаю, што ён у стане паўнавартасна секчы дровы і гуляць у хакей.
- У такім узросце ўсе рэзкія рухі цела могуць нашкодзіць. Нават пастановачныя. У яго выпадку патрэбна якасныя фізіяпрацэдуры пад наглядам спецыялістаў, спакой, плед і цёплая гарбата. Другі момант - нервовае знясіленне. Чалавек увесь час знаходзіцца пад прэсінгам. Ад гэтага і ўсе гэтыя трэмары. Нервовая праца.
- Якія могуць быць наступствы?
- Аж да інваліднага вазка. Сённяшняя медыцына, вядома, творыць цуды. Можна замяніць кожны сустаў, але калі чалавек казырыцца, робіць усё наадварот, тады наступствы для пацыента могуць быць самымі рознымі.