22 лiстапада 2024, Пятніца, 3:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арменія адмовілася ўдзельнічаць у «Славянскім базары»

19
Арменія адмовілася ўдзельнічаць у «Славянскім базары»

Праз пазіцыю Пашыняна.

Армянская дэлегацыя не будзе ўдзельнічаць у фестывалі «Славянскі базар» у Віцебску сёлета. Аб гэтым заявіў Урэж Кіракасян, кіраўнік дэлегацыі і дырэктар Ерэванскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтва.

«У сувязі з заявай прэм'ер-міністра Арменіі аб спыненні афіцыйных дачыненняў паміж Рэспублікай Арменія і Рэспублікай Беларусь, афіцыйная дэлегацыя Арменіі пастанавіла не ехаць у Беларусь і не ўдзельнічаць у штогадовым міжнародным конкурсе «Славянскі базар 2024», які пройдзе ў Беларусі з 8 да 18 ліпеня гэтага года», - заявіў Кіракасян.

Як пісаў сайт Charter97.org, прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што не прыедзе ў Беларусь, пакуль ва ўладзе там будзе знаходзіцца Лукашэнка.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках