22 снежня 2024, Нядзеля, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ёсць спосаб вызваліць беларускіх палітвязняў з турмаў

16
Ёсць спосаб вызваліць беларускіх палітвязняў з турмаў
Наталля Радзіна

Тады Лукашэнка пойдзе на саступкі.

Пра гэта галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна расказала ў вялікім інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Беларуская журналістка мяркуе, што санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі павінны быць уведзеныя менавіта за палітвязняў:

- Галоўны ціск, які трэба рабіць на рэжым Лукашэнкі, - гэта эканамічны. Дыктатар вельмі баіцца эканамічных санкцый. І калі яны будуць уведзеныя — ёсць магчымасць, што палітвязняў пачнуць вызваляць.

Дарэчы, тут я скажу адну рэч: сёння эканамічныя санкцыі за палітвязняў супраць рэжыму Лукашэнкі не ўведзеныя. Тыя санкцыі, якія ёсць, уведзеныя за пасадку самалёта, за міграцыйны крызіс і за вайну ва Украіне, а за палітвязняў - не. Таму нават і размоў з рэжымам Лукашэнкі няма на гэтую тэму. Калі б гэтыя эканамічныя санкцыі былі ўведзеныя, думаю, што была б тэма размоў з Лукашэнкам аб вызваленні людзей. Гэта важны, істотны момант.

Поўны тэкст інтэрв'ю чытайце тут.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках