У Нямеччыне перайменуюць горад у гонар Тэйлар Свіфт
11- 3.07.2024, 20:53
- 7,964
Шыльдачка з новай назвай ужо размешчаная ў горадзе.
Горад Гельзенкірхен на захадзе Нямеччыне цяпер называецца «Свіфткірхен». Шыльдачка з новай назвай ужо размешчаная ў горадзе.
У Гельзенкірхене пройдуць тры канцэрты Тэйлар Свіфт у рамках яе сусветнага турнэ «Eras Tour» – 17, 18 і 19 ліпеня, піша Spiegel.
Петыцыю пра перайменаванне горада падала мясцовая студэнтка і мэр Карын Вельге адказала падзячным лістом: «Гэта выдатная ідэя – часова перайменаваць Гельзенкірхен у Свіфткірхен».
У найбліжэйшыя дні з'явяцца яшчэ некалькі шыльдачак з абноўленым тапонімам «у найбольш наведвальных месцах Гельзенкірхена».
А для «свіфты» (так называюць фанатаў спявачкі) ужо курсіруе «трамвай Тэйлар Свіфт». Амерыканская спявачка таксама атрымае свой уласны камень на Алеі славы Гельзенкірхена