SHAMAN патрапіў у базу з'ехалых з Расеі праз паездку ў Беларусь
9- 8.07.2024, 17:29
- 8,508
Расейскага спевака абвінавацілі ва ўцёках ад мабілізацыі.
У сеціве з'явілася база з звесткамі расейцаў, якія з'ехалі з краіны пасля пачатку вайны ва Украіне, мабілізацыі, а таксама мяцяжу заснавальніка прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера Яўгена Прыгожына. У спісе апынуўся і спявак-пуцініст Яраслаў Дронаў (SHAMAN), які актыўна падтрымлівае вайну ва Украіне.
b
Мяркуючы з звестак базы, Дронаў з'ехаў з Расеі ў Беларусь 15 кастрычніка 2022 года пасля абвешчанай Уладзімірам Пуціным мабілізацыі, піша Baza.
Прадстаўнік спевака-прапагандыста Антон Карабкоў-Зямлянскі ў гутарцы з тэлеграм-каналам Baza паспяшаўся апраўдаць Яраслава і назваў гэтую інфармацыю «недакладнай».
– Там паказана, што 10 кастрычніка SHAMAN пакінуў Расею і вылецеў у Беларусь, хоць з 6 да 14 кастрычніка ў артыста з аншлагамі ішоў тур па Сібіры. Так, 10 кастрычніка ён даў канцэрт у Новасібірску, а 12 кастрычніка – у Іркуцку. А вось 15 кастрычніка музыка сапраўды вылецеў у Беларусь, дзе даў сольныя канцэрты – 15 кастрычніка ў Менску і 16 кастрычніка ў Гародні. Пасля чаго адразу скіраваўся ў Тульскую вобласць, дзе ўжо 18-га выступіў перад жыхарамі роднага горада – Новамаскоўска.
Указаныя ў базе даты супадаюць з афішай гастроляў на сайце SHAMAN.