9 жніўня – дзень беларускага народа
20- АНДРЭЙ САННІКАЎ
- 9.08.2024, 20:12
- 18,100
Беларусы прынялі пастанову пазбавіцца ад Лукашэнкі.
У жніўні 2020 года беларусы бліжэй за ўсё былі да перамогі над калгасным фашызмам імя лукашэнкі.
Сістэма салідарнасці, якая зарадзілася ў 2010 годзе, пасля разгону Плошчы, адужэла, памужнела, справілася з кавідам, і гатова была вытрымаць любыя ўдары апрычнікаў расейскай марыянеткі лукашэнкі.
Як і раней, напярэдадні рэвалюцыйных падзей, рэжым засылаў у апазіцыю агентуру, паліваў лідараў супраціву брудам, рыхтаваў войска фальсіфікатараў, у тым ліку некаторых асобаў, якім сёння загадана назваць сябе апазіцыяй.
Незвычайна заўчасныя арышты лідараў пратэстаў, задоўга да даты "выбараў" сведчылі аб тым, што калгасная ўлада трасецца ўсімі сваімі паджылкамі і сіпіць ад страху.
Ім было чаго баяцца.
Народ паўстаў самым рашучым, хоць і самым мірным чынам.
Народ прыняў пастанову пазбавіцца ад лукашэнкі.
Рэжымныя ператрухалі, асабліва калі пасля забойстваў першых дзён народ не спыніўся.
Калі пасля здрады самазваных лідэраў, народ плюнуў на іх і працягнуў змагацца за сваю будучыню, дэманструючы беспрэцэдэнтную мужнасць.
Мы пераможам, 20-ы год не скончыўся, як бы яго ні спрабавалі скрасці ў нас лукашысты, самазванцы, некаторыя заходнія лукашэнкаферштэйнеры і іншыя дамарослыя “аналітыкі”.
Мы пераможам, 20-ы год – гэта не проста чарговы этап нашай барацьбы, а трывалы падмурак для апошняй пстрычкі па прусаках, якія абселі Беларусь унутры і звонку.
Жыве Беларусь!
Жыве народ Беларусі!
Андрэй Саннікаў «Фэйсбук»