21 лiстапада 2024, Чацвер, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік УСУ: Такога не было з часоў Другой сусветнай вайны

21
Палкоўнік УСУ: Такога не было з часоў Другой сусветнай вайны

Некалькі ўнікальных прэцэдэнтаў украінскага ўдару па расейскім складзе ў Таропцы.

Украінскія беспілотнікі патрапілі ў 107-ы арсенал Галоўнай ракетна-артылерыйскай управы РФ, у якім захоўвалася вялікая колькасць рознага баявога камплекту.

Паспяховы налёт дронаў адбыўся раёне горада Таропец у Цвярской вобласці РФ.

Як гэтая атака паўплывае на магчымасці акупантаў? Сайт Charter97.org папрасіў ацаніць сітуацыю ўкраінскага ваеннага аналітыка, палкоўніка запасу Узброеных сіл Украіны Пятра Чэрніка:

- Паўплывае вельмі сур'ёзна, я цалкам падзяляю пункт гледжання, што гэта рэкордны ўдар. Ён мае ў сабе некалькі ўнікальных прэцэдэнтаў, якіх яшчэ ў ваеннай гісторыі 21-га стагоддзя дакладна не было, а ў некаторым сэнсе нават з часоў Другой сусветнай вайны.

Момант першы - гэта самы вялікі склад, які ёсць у еўрапейскай частцы Расейскай Федэрацыі. Момант другі - да яго 500 кіламетраў, гэта вельмі шмат. Момант трэці - туды даляцела каля ста беспілотных сістэм, з чаго ўзнікае пытанне, як яны туды даляцелі.

Атрымліваецца, што іх хвалёная сістэма супрацьпаветранай абароны, такія ўстаноўкі як С-300, С-400, С-350, дальнабойныя сістэмы стратэгічнага прызначэння, не кажучы ўжо пра блізкі радыус, такія сістэмы як «Бук», «Аса», «Панцыр- З», «Тор-1» ці «Тор-М», не ў стане змагацца з такімі беспілотнымі атакамі і прыкрываць стратэгічны аб'ект.

Гэта сапраўды стратэгічны аб'ект, нават па самых сціплых падліках там было сканцэнтравана да 30 тысяч тон самых розных артылерыйскіх боепрыпасаў, ракет і да таго падобнага. Ёсць нават інфармацыя, што там складаваліся балістычныя ракеты KN-23 паўночнакарэйскай вытворчасці, «Іскандэры», ракеты да С-300 і С-400, не кажучы ўжо пра 122-мм набоі для БМ-21 «Град» і іншыя.

Гэта ўсё дэтануе дагэтуль, нават зафіксаваны невялікі землятрус магнітудай да трох балаў па шкале Рыхтэра. А гэта раўняецца выбуху 15-кілатоннай атамнай бомбы. Нагадаю, што першая атамная бомба, якая ўзарвалася ў Хірасіме, якраз мела прыкладна 15 кілатон, каб вы разумелі, наколькі гіганцкае гэта вызваленне энергіі.

Цяпер аб тым, на што гэта паўплывае. На 100% гэта паўплывае на паўночную групоўку войскаў, якія знаходзяцца на Куршчыне, Браншчыне і Растоўшчыне. Асабліва гэта будзе прыкметна на Куршчыне, бо менавіта з гэтага склада расейцы забяспечваліся штатнымі боепрыпасамі да артылерыйскіх усталёвак Д-20, Д-30 і найгалоўнейшай масавай сістэмай рэактыўнага залпавага агню БМ-21 «Град». Там сапраўды пачнецца набойны голад.

Так што ў нас ёсць стрыманы аптымізм, што ў сувязі з гэтым нам трэба прынцыпова пратрымацца да цыкла мокрага надвор'я. Тады ніхто не зможа асабліва рухацца - ні мы, ні яны. У гэтай сітуацыі, калі будуць скаваныя рухі расейцаў, нам будзе прасцей утрымаць Курскі плацдарм. Такім чынам, прамы загад Пуціна вызваліць Куршчыну да дня нараджэння не будзе выкананы.

А тут ужо з'яўляецца палітычны момант — Пуцін акурат пакажа сябе як лідар, які не можа адказваць за свае словы і дамагацца выканання сваіх загадаў. А гэта паляпшае глебу для трансфэру ўлады.

Прывяду яшчэ даслоўна некалькі лічбаў для лепшага разумення, што там напраўду адбылося. Умоўна (можа, у жыцці было і не зусім так, але мы павінны будаваць нейкія аналітычныя канструкцыі), калі там былі толькі 22-мм набоі для БМ-21 «Град» у колькасці 30 тысяч тон, то гэта 460 тысяч адзінак, а гэта 10 месяцаў бою ў тым тэмпе, як яны гэтыя набоі выкарыстоўваюць. А калі, умоўна, тамака былі 82-мм набоі для мінамётаў, таксама 30 тысяч тон, то гэта 10 мільёнаў штук, у такім вылічэнні гэта паўтара гады бою.

Вядома, гэта ўмоўныя лічбы, усё напраўду мае змяшаны характар, гэта значыць там было ўсяго і шмат. Але сам па сабе факт, што гэтая аперацыя была праведзеная, робіць яе фенаменальнай, і гэта без перабольшання. Паўторым і замацуем асноўныя моманты: прарыў супрацьпаветранай абароны расейцаў; дасягненне выбуху, які складае 15-кілатонны выбух ядзернай бомбы; каласальнае змяншэнне запасаў для забеспячэння паўночнай групоўкі.

І апошняя рыска — гэты склад даволі новы, ён нібы быў пабудаваны з выкарыстаннем найноўшых тэхналогій, пасля яго рэканструкцыі там нават намеснік міністра абароны РФ пабываў. Гэта азначае, што ў Расеі і надалей ёсць каласальныя праблемы з раскраданнем вайсковага бюджэту. А мы можам гэта толькі прывітаць.

— Z-прапаганда якраз і абвінавачвае былога намесніка Шайгу Булгакава, які зараз арыштаваны, што ён нібыта па тэлебачанні выхваляўся гэтым складам і здаў яго каардынаты. Наколькі магчыма?

- Я цалкам падзяляю пункт гледжання, што так яно і было, што ён з'яўляецца адным з аўтараў паніжэння якасці будаўніцтва капаніраў, бункераў для захоўвання гэтых боепрыпасаў. Памятаем фундаментальнае правіла - чым больш там будзе грызні паміж ключавымі гульцамі ў галінах улады, тым лепш для нас.

То бок, сітуацыя павінна пагаршацца ў іх ва ўсіх магчымых сэнсах: ад таго, што мы пачалі выпальваць іх нафтапрамысловасць, да высокай танальнасці ўнутранага супрацьстаяння, якое рана ці позна скончыцца не проста турэмнымі тэрмінамі.

Я не сумняваюся, што будуць і смяротныя выпадкі, калі ў кагосьці забаліць сэрца, хтосьці патоне, хтосьці скончыць жыццё самагубствам і гэтак далей.

Скажу яшчэ, што добрых расейцаў, з гледзішча нас, украінцаў (як і для вас, беларусаў), не бывае. У іх адна мэта - знішчыць нас і зрабіць рабамі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках