21 лiстапада 2024, Чацвер, 21:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пачаўся рост захворвання на ВРВІ і кішэчныя інфекцыі

8
У Беларусі пачаўся рост захворвання на ВРВІ і кішэчныя інфекцыі

Больш за палову хворых - дзеці.

У Беларусі адзначаецца рост захворвання на ВРВІ і кішэчныя інфекцыі, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Больш за палову хворых - дзеці да 18 гадоў.

"У гэты перыяд такая карціна звыклая - пачатак навучальнага года і завяршэнне адпачынкаў", - адзначылі ў ведамстве.

Раней Міністэрства аховы здароўя паведамляла, што захаваць здароўе можна з дапамогай элементарных прафілактычных мер.

Па магчымасці варта пазбягаць шматлюдных месцаў, абавязкова трэба выконваць гігіену рук, часта праветрываць кватэру, працоўнае памяшканне, не чапаць слізістыя рукамі, шпацыраваць на свежым паветры і г.д.

Пры першых сімптомах ВРІ не выходзьце з дому. Дзеля сябе і навакольных трэба выконваць пасцельны рэжым, мінімізаваць кантакты з сямейнікамі і выконваць усе рэкамендацыі лекара.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках